Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвязе інфляцыя істотна ніжэйшая, чым у Беларусі, дзе цэны кантралюе дзяржава


Адна капейка. Ілюстрацыйнае фота
Адна капейка. Ілюстрацыйнае фота

Спажывецкія цэны ў Беларусі растуць значна хутчэй, чым у краінах Эўрапейскага зьвязу, сьведчаць зьвесткі Статыстычнай службы ЭЗ.

У сакавіку гадавая інфляцыя (да сакавіка 2023-га) у ЭЗ склала 2,6% (у лютым 2,8%). Год таму гэты паказчык склаў 8,3%, піша Pozirk.

У Літве за гэты пэрыяд цэны выраслі на 0,4% (самы нізкі паказчык у ЭЗ), Латвіі – 1%, Польшчы – 2,7%. У Фінляндыі і Даніі інфляцыя ў сакавіку ў гадавым вымярэньні зафіксаваная на ўзроўні 0,6% і 0,8% адпаведна.

Больш за ўсё цэны вырасьлі ў Румыніі (6,7%), Харватыі (4,9%), Эстоніі і Аўстрыі (па 4,1%).

Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі цэны за 12 месяцаў вырасьлі на 5,6%.

Міжнародны валютны фонд у сваім красавіцкім прагнозе чакае інфляцыю ў Літве ў межах 1,5%, Латвіі – 2%, Польшчы – 5%, Беларусі – 6,3%.

Урад «прыняў пэўныя захады, каб узяць пад кантроль сыстэму цэнаўтварэньня», і сёньня «ў нейкай ступені» стрымліваць рост цэн удаецца, заявіў Аляксандар Лукашэнка 28 сакавіка на нарадзе аб рабоце банкаўскай сыстэмы. Паводле яго, ад практыкі дзяржаўнага рэгуляваньня цэнаў у Беларусі «не адступяць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG