Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША могуць адправіць дапамогу Ўкраіне да канца тыдня, – сэнатар


Ракеты ATACMS
Ракеты ATACMS

Злучаныя Штаты могуць адправіць дапамогу Украіне «ўжо на гэтым тыдні», паведаміў кіраўнік камітэту выведкі ў Сэнаце ЗША Марк Уорнэр у інтэрвію CBS.

Амэрыканскі чыноўнік заявіў, што «пакет падтрымкі для Ўкраіны павінны былі прыняць яшчэ паўгода таму, аднак зараз найлепшы час для адпраўкі будзе менавіта на гэтым тыдні».

«Атрыманьне гэтага дадатковага абсталяваньня павінна прайсьці як мага хутчэй. Я спадзяюся, што як толькі гэта паступіць прэзыдэнту ў аўторак ці сераду, гэтыя пастаўкі будуць адразу адпраўленыя разам з ракетамі ATACMS большага радыюсу дзеяньня», — падкрэсьліў сэнатар.

20 красавіка Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ўхваліла законапраект аб нацыянальнай бясьпецы, які прадугледжвае вайсковую дапамогу Ўкраіне ў памеры каля 61 мільярда даляраў. Лідэр дэмакратычнай большасьці ў Сэнаце Чак Шумэр заявіў, што законапраект будзе разгледжаны ў аўторак, 23 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG