Як піша Reuters, Ізраіль атакаваў на іранскую тэрыторыю ў пятніцу, паведамілі крыніцы агенцтва. Іранскія СМІ паведамлялі пра выбухі, але іранскі чыноўнік сказаў Reuters, што яны былі выкліканыя сыстэмамі супрацьпаветранай абароны.
Іранская дзяржаўная тэлевізія заявіла ў пятніцу, што неўзабаве пасьля поўначы «ў небе над Ісфаханам былі заўважаныя тры бесьпілётнікі. Сыстэма супрацьпаветранай абароны ўключылася і зьнішчыла гэтыя бесьпілётнікі ў небе».
Відэа ў CNN і сацыяльных сетках таксама паказала некалькі моцных выбухаў, якія, як кажуць, адбыліся каля Ісфахана.
Кіраўніцтва Ізраіля і вайскоўцы раніцай у пятніцу не камэнтавалі сытуацыю.
Злучаныя Штаты атрымалі апавяшчэньне перад атакай Ізраіля, паведаміла Reuters крыніца, знаёмая з сытуацыяй. Меркаваная атака Ізраіля адбылася празь некалькі дзён пасьля таго, як Іран нанёс беспрэцэдэнтны ўдар па Ізраілю шквалам бесьпілётнікаў і ракет. Большасьць зь іх былі зьбітыя.
ЗША і іншыя дзяржавы патрабавалі ад Ізраіля не адказваць або абмежаваць захады ў адказ, каб перадухіліць больш шырокі канфлікт пасьля апошняга ўсплёску гвалту, які быў выкліканы авіяўдарам па комплексе іранскай амбасады ў Дамаску 1 красавіка, у якім Тэгэран абвінаваціліў Ізраіль.
Удар па Ізраілі быў нанесены на фоне падтрымкі Іранам палестынскай ваяўнічай групоўкі ХАМАС, напад якой на Ізраіль 7 кастрычніка прывёў вайны ў Газе.
Прэзыдэнт Ірану Эбрагім Раісі перад ударам у пятніцу папярэдзіў Ізраіль, што Тэгеран дасьць «жорсткі адказ» на любы напад на яго тэрыторыю.
Іран закрыў свае аэрапорты ў Тэгеране, Шыразе і Ісфахане пасьля атакі, а таксама дазволіў рэйсы з заходняй часткі сваёй паветранай прасторы на некалькі гадзін пасьля атакі, паведамляе FlightRadar24. Да 04:45 паводле Грынвічу ааэрапорты і паветраная прастора зноў адкрыліся.