Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У літоўскім пункце пропуску «Меднікі» на мяжы зь Беларусьсю аднавілі рух пасьля начного пажару. ВІДЭА

абноўлена

Чарга з фураў на памежным пераходзе Меднікі, архіўнае фота
Чарга з фураў на памежным пераходзе Меднікі, архіўнае фота

Уначы 18 красавіка, каля 2:40, у пункце пропуску «Меднікі» на беларуска-літоўскай мяжы адбыўся пажар, паведамляе LRT. У выніку часова спынены рух у абодвух кірунках.

Пажар адбыўся ў ангары мытні падчас агляду аўтамабіля Porsche Cayenne. У выніку пажару згарэў аўтамабіль, ангар пункту пропуску і адміністрацыйная частка будынка. Пацярпелых няма.

Раніцай Памежны камітэт Беларусі абнародаваў відэазапіс пажару.

Прыкладна да 7-й раніцы пажар патушылі. У тушэньні пажару ўдзельнічалі восем пажарных машын. Працягваецца праца над ліквідацыяй наступстваў. Прычыны пажару высьвятляюцца.

«Шкода ад пажару сапраўды значная», — пракамэнтаваў прадстаўнік дзяржаўнай памежнай аховы Гедрыс Мішуціс.

Паводле папярэдняй інфармацыі, літоўскі пункт пропуску «Меднікі» будзе зачынены да вечара 18 красавіка, паведамляе навіновы транспартна-лягістычны партал Infotrans Media Belarus.

Па стане на 12:00 на беларускім баку мяжы, у пункце пропуску «Каменны Лог» у чарзе на выезд стаялі 735 фураў і 195 легкавых аўтамабіляў.

У Дзяржаўнай памежнай службе Літвы паведамілі пра аднаўленьне пропуску аўтамабіляў і людзей праз пункт пропуску Меднікі ў кірунку выезду зь Літвы ў Беларусь у 9:35, піша LRT.

З 11:25 аднавілі пропуск аўтобусаў і грузавых аўтамабіляў, якія едуць зь Беларусі ў Літву.

З 13:30 памежнікі Беларусі і Літвы аднавілі прыём транспартных сродкаў усіх выідаў.

  • З 1 сакавіка Літва закрыла пункты пропуску Лаварышкі (зь беларускага боку — Катлоўка) і Райгорад (Прывалка), у жніўні 2023 году — пункты Шумск (Лоша) і Цьверач (Відзы).
  • На мяжы зь Беларусьсю засталіся два дзейныя памежныя пераходы — Меднікі (Каменны Лог) і Салечнікі (Беняконі), але цяпер там забаронены рух пешаходаў і раварыстаў. Акрамя таго, літоўскі ўрад скараціў на 50% колькасьць дазволаў на пасажырскія перавозкі праз гэтыя пункты.
  • Літоўскія ўлады заяўляюць, што меры скіраваныя на вырашэньне праблем нацыянальнай бясьпекі, прадухіленьне кантрабанды і парушэньня міжнародных санкцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG