Такое рашэньне прыняў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі 8 красавіка, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
У ведамстве заявілі, што ў пералік «экстрэмісцкіх фармаваньняў» уключылі і «польскае структурнае падразьдзяленьне „Белыя халаты“». Паводле зьвестак КДБ, з фондам зьвязаныя Лідзія Тарасенка, Станіслаў Салавей і Андрэй Ткачоў.
Фонд дапамагае звольненым і рэпрэсаваным з палітычных матываў мэдыкам, а таксама тым лекарам і іншым мэдычным працаўнікам, якія атрымалі штрафы і суткі адміністрацыйнага арышту.
Таксама гэтая арганізацыя аказвае падтрымку ў атрыманьні юрыдычнай дапамогі, аплачвае паслугі адвакатаў па крымінальных справах, падтрымлівае сем’і рэпрэсаваных і арыштаваных мэдыкаў.