Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
«Каб ня трэсьліся рукі». Падатковая інспэкцыя Менску папярэдзіла аб праверцы амаль 400 прыватных стаматолягаў

«Каб ня трэсьліся рукі». Падатковая інспэкцыя Менску папярэдзіла аб праверцы амаль 400 прыватных стаматолягаў


Ілюстрацыйная выява, ©️Shutterstock
Ілюстрацыйная выява, ©️Shutterstock

У інспэкцыі патлумачылі, што праверкі ў недзяржаўным сэктары вырашылі правесьці па выніках апытаньня сярод грамадзян, якія выказалі пажаданьне аб навядзеньні «фінансавага парадку» ў трох кірунках паслуг — у інтэрнэт-гандлі, на рынках і ў стаматалёгіі.

Упраўленьне апэратыўных мерапрыемстваў Менскай інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах Беларусі папярэдзіла аб пачатку праверкі 387 уласьнікаў ліцэнзій на стаматалягічныя паслугі.

«Каб у вас ня трэсьліся рукі ў часе прыёму пацыентаў, упраўленьне вырашыла папярэдзіць аб сваіх плянах загадзя», — напісалі ў Telegram-канале ўпраўленьня.

У паведамленьні патлумачылі, што праверкі ў недзяржаўным сэктары вырашылі правесьці па выніках апытаньня сярод грамадзян, якія выказалі пажаданьне аб навядзеньні «фінансавага парадку» на трох кірунках паслуг — у інтэрнэт-гандлі, на рынках і ў стаматалёгіі.

«Па выніках папярэдняга аналізу мы сфармуем „чырвоную лігу“ суб’ектаў, у дзейнасьці якіх будуць усталяваныя нэгатыўныя адхіленьні. Потым фігуранты „чырвонай ліні“ пройдуць паглыблены аналіз, а пераможцаў у гэтым негалосным і неаўтарытэтным спаборніцтве чакае прыз — апэратыўнае мерапрыемства. Усе, каго гэта тычыцца, лічыце пост афіцыйным прафіляктычным мерапрыемствам», — сказана ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG