Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва калёній, судзьдзі, сілавікі: Канада ўвяла санкцыі супраць 21 грамадзяніна Беларусі


Сьцяг Канады, ілюстрацыйнае фота
Сьцяг Канады, ілюстрацыйнае фота

Канада ўвяла санкцыі ў дачыненні да 21 грамадзяніна Беларусі, які мае дачыненьне да рэпрэсій пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году. Адпаведнае рашэньне канадзкага ўраду апублікавалі 15 красавіка.

Як адзначаецца ў апублікаваным рашэньні, санкцыі ўводзяцца ў дачыненьні да «асобаў, якія маюць дачыненьне або зьяўляюцца саўдзельнікамі адвольных арыштаў і затрыманьняў, жорсткасьці, запалохваньня і празьмернага прымяненьня сілы ў дачыненьні да беларусаў, якія пратэставалі супраць фальсыфікацыі выбараў, а таксама жорсткага абыходжаньня зь імі пасьля таго, як яны былі асуджаныя паводле ілжывых абвінавачваньняў і зьняволеныя ў турму».

У санкцыйны сьпіс уключаныя:

  • Руслан Машадзіеў, начальнік папраўчай калёніі (ВК) № 1, Наваполацак, Віцебская вобласьць;
  • Сяргей Карчэўскі, начальнік рэжымнай часткі папраўчай калёніі № 17, Шклоў, Магілёўская вобласьць;
  • Сьвятлана Бандарэнка, судзьдзя Вярхоўнага суда;
  • Раман Бізюк, старшы памочнік пракурора Маскоўскага раёна Менску;
  • Андрэй Тарасевіч, судзьдзя суда Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласьці;
  • Ганна Асіпенка, судзьдзя суда Бабруйскага раёна і горада Бабруйска, Магілёўская вобласьць;
  • Сяргей Масьлюкоў, начальнік выхаваўчай калёніі, Бабруйск;
  • Яўген Бубіч, начальнік папраўчай калёніі № 2, Бабруйск;
  • Юры Васілевіч, начальнік папраўчай калёніі № 14, Навасады, Барысаўскі раён, Менская вобласьць;
  • Аляксандар Карніенка, былы начальнік папраўчай калёніі № 17, Шклоў, Магілёўская вобласьць;
  • Андрэй Пальчык, былы начальнік папраўчай калёніі № 1, Наваполацк;
  • Аляксандар Кароль, старшы пракурор аддзела Генэральнай пракуратуры;
  • Міхаіл Мурашкін, былы намесьнік начальніка міліцыі — начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Жодзінскага ГАУС Менскага раёну;
  • Мікалай Максімовіч, намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Менскага аблвыканкаму;
  • Валянціна Зянкевіч, судзьдзя Мінскага гарадзкога суда;
  • Зінаіда Балабалава, судзьдзя суда горада Наваполацка, Віцебская вобласьць;
  • Галіна Кніжонак, судзьдзя суда Мазырскага раёна Гомельскай вобласьці;
  • Ганна Лявусік, судзьдзя суда Ленінскага раёна Горадні;
  • Генадзь Кудласевіч, судзьдзя суда Іванаўскага раёна Берасьцейскай вобласьці;
  • Іна Паўлоўская, судзьдзя суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, Берасьцейская вобласьць;
  • Дзьмітры Бубенчык, судзьдзя суда Гомельскага раёна.

Санкцыі накладаюць забарону на ўгоды з названымі асобамі, забараняючы грамадзянам у Канадзе і канадцам за межамі краіны займацца любой дзейнасьцю, зьвязанай з маёмасьцю пералічаных асобаў, надаваць ім фінансавыя ці зьвязаныя зь імі паслугі.

Таксама пералічаным асобам забаронены ўезд у Канаду.

  • Паводле інфармацыі на сайце канадзкага ўрада, цяпер пад санкцыямі Канады знаходзіцца 211 фізычных і 71 юрыдычная асоба зь Беларусі, якія маюць дачыненьне да парушэньня правоў чалавека ў Беларусі або да расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.
  • 14 красавіка пачаўся візыт у Канаду беларускай дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG