Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада пашырыла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


9 жніўня Канада пашырыла санкцыі супраць афіцыйнага Менску ў адказ на парушэньні правоў чалавека і саўдзел расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Як паведаміла Міністэрства замежных спраў Канады, санкцыі ўвялі супраць 9 фізычных і 7 юрыдычных асобаў.

Санкцыйны сьпіс папоўнілі:

  • Дабрачынны фонд імя Аляксея Талая,
  • Міністэрства абароны Беларусі,
  • Холдынг БелОМА,
  • ТАА «Абаронныя ініцыятывы»,
  • АТ «Завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраеньня»,
  • ТАА «АТЭ — Інжынірынг»,
  • Унутраныя войскі МУС Рэспублікі Беларусь.

У сьпіс фізычных асобаў, супраць якіх увялі санкцыі, увайшлі:

  • Алена Літвіна, судзьдзя Ленінскага раёну Менску,
  • Алег Каразей, у 2020-ым начальнік упраўленьня прафіляктыкі МУС
  • Аляксей Талай, праўладны грамадзкі дзеяч, паралімпіец, яго лічаць датычным да вывазу ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі
  • Аляксандар Крывец, палкоўнік, камандзір 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы,
  • Іван Эйсмант, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі,
  • Уладзімер Каранік, старшыня Горадзенскага аблвыканкаму,
  • Ганна Пушкарова, блізкая сяброўка паплечніка Лукашэнкі Віктара Шэймана, якая дапамагае яму весьці бізнэс,
  • Сяргей Шэйман і Вольга Шэйман, дзеці Віктара Шэймана.

«Сёньняшнія санкцыі ўводзяцца паралельна з аналягічнымі дзеяньнямі аднадумцаў і саюзьнікаў, у тым ліку ЭЗ, ЗША, Вялікай Брытаніі і Новай Зэляндыі. Канада будзе працягваць працаваць са сваімі партнэрамі, каб галасы народа Беларусі былі пачутыя, і каб прыцягнуць да адказнасьці тых, хто нясе адказнасьць за падрыў дэмакратыі, задушэньне свабоды СМІ, парушэньне правоў чалавека і падтрымку жорсткай агрэсіўнай вайны Пуціна супраць Украіны», — гаворыцца ў заяве МЗС Канады.

  • 9 жніўня новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ўвялі ЗША. У санкцыйны сьпіс увайшлі авіякампанія «Белавія», Менскі завод цывільнай авіяцыі, Беларускі мэталюргічны завод і Дэпартамэнт фінансавых расьследаваньняў КДК. Таксама пад санкцыі трапіў самалёт «Белавія», якім, сярод іншага, карыстаюцца Віктар і Дзьмітры Лукашэнкі, а таксама 8 фізычных асобаў: дырэктар ДФР КДК і ягоныя намесьнікі, гендырэктар ААТ «БМЗ — кіроўная кампанія холдынгу „БМК“», сыны і жонка бізнэсоўца Алексіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG