Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: «Маё сэрца з народам Ізраіля, якому цяпер пагражаюць тыя ж дроны, якія Расея выкарыстоўвае супраць Украіны»


Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота.
Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота.

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская «рашуча асудзіла» паветраны ўдар Ірана па Ізраілю.

«Маё сэрца з народам Ізраіля, якому цяпер пагражаюць тыя ж дроны, якія Расея выкарыстоўвае супраць Украіны, — напісала яна на сваёй старонцы ў сацсетцы X. — Аўтарытарныя рэжымы аб’ядноўваюцца ў вось зла. Толькі дзякуючы адзінству і салідарнасьці дэмакратычны сьвет можа спыніць гэты наступ на свабоду».

Паводле Ціханоўскай, аўтарытарныя рэжымы — у Беларусі, Расеі, Іране — «заўсёды пачынаюць з гвалту супраць уласнага народа», а затым разьвязваюць войны.

«Вось чаму так важна прымаць меры супраць унутраных парушэньняў правоў чалавека. У адваротным выпадку гвалт перарасьце ў глябальныя канфлікты», — падкрэсьліла лідэрка.

Раней «глыбокую занепакоенасьць» у сувязі з авіяўдарам выказала МЗС Беларусі. Пры гэтым ведамства ў сваім паведамленьні не згадала пра факт паветранай атакі, а заявіла пра «эскаляцыю сытуацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG