Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты спрагназавалі паскарэньне інфляцыі ў Беларусі


Беларускія грошы
Беларускія грошы

У 2023 годзе эканоміка прадэманстравала «нядрэнныя паказчыкі аднаўленчага росту», у значнай ступені пры падтрымцы крэдытнага імпульсу.

Такую выснову зрабіў праект «Кошт ураду» у сваім аглядзе беларускай эканомікі. Агляд цытуе «Позірк».

У студзені-лютым 2024 году банкі выдзелілі на крэдытаваньне юрыдычных асоб 22,3 млрд рублёў у эквіваленце (зь іх 17,9 млрд беларускіх рублёў, 276,3 млн даляраў, 60,2 млн эўра і 82,7 млрд расейскіх рублёў).

«У параўнаньні з аналягічным пэрыядам папярэдняга году агульны аб’ём новых крэдытаў у нацыянальнай і замежнай валютах павялічыўся на 36%», — гаворыцца ў аглядзе.

Пры гэтым, адзначаюць аналітыкі, у справаздачах Нацбанку неаднаразова падымалася тэма «магчымага пагаршэньня эканамічнага становішча з прычыны празьмернага крэдытаваньня».

«Такі перагрэў можа прывесьці сама меней да паскарэньня інфляцыі. У горшым выпадку гэта можа аказаць нэгатыўнае ўзьдзеяньне на ўстойлівасьць усёй крэдытна-фінансавай сфэры, што можа стаць прыкметай сапраўднага банкаўскага крызісу», — падкрэсьлівае «Кошт ураду».

Рост крэдытаваньня адбываецца на фоне мяккай грашова-крэдытнай палітыкі. Нягледзячы на павелічэньне ўзроўню сярэдніх працэнтных ставак па крэдытах для бізнэсу да 9,7% (досыць нядорага пры ўзроўні гадавой інфляцыі ў 5,6%).

«Такім чынам, эканоміка працягвае нарошчваць грашовую масу, і гэта сродкі, створаныя зь ніадкуль у нікуды, — лічаць экспэрты. — Рана ці позна дысбалянсы, выкліканыя празьмерным крэдытаваньнем пры адначасовым жорсткім стрымліваньні цэнаў, прымусяць улады зьмірыцца або з запаволеньнем эканамічнага росту, або з паскарэньнем інфляцыі. У абодвух выпадках наступствы будуць непрыемныя для кашалькоў беларусаў».

Варта дадаць, што па выніках 2023 году інфляцыя ў Беларусі склала 5,8%. Рост цэнаў ня можа зафіксаваць на месцы і кантраляваньне іх урадам дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG