Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі павялічылі фінансаваньне камітэту судовых экспэртыз за кошт скарачэньня выдаткаў на адукацыю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз атрымае дадатковыя сродкі на «навукова-тэхнічнае забесьпячэньне дзейнасьці».

Савет Міністраў Беларусі абавязаў Міністэрства фінансаў павялічыць у 2024 годзе выдаткі на Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз.

Як адзначаецца ў пастанове, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, Дзяржкамітэт судовых экспэртыз атрымае дадатковыя сродкі на «навукова-тэхнічнае забесьпячэньне дзейнасьці».

Згодна з рашэньнем ураду, дадатковыя 674 273 рублі выдзеляць за кошт скарачэньня на тую ж суму фінансаваньня, прадугледжанага для Міністэрства адукацыі Беларусі на «вышэйшую і навукова арыентаваную адукацыю для падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых супрацоўнікаў вышэйшай кваліфікацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG