Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля паводкі ў Расеі затапіла 10 з 17 рэгіёнаў Казахстану. Абвясьцілі надзвычайную сытуацыю


Казахстан. Паводка ў горадзе Кульсары. Атыраўская вобласьць, 5 красавіка 2024. Здымак прыслалі мясцовыя жыхары
Казахстан. Паводка ў горадзе Кульсары. Атыраўская вобласьць, 5 красавіка 2024. Здымак прыслалі мясцовыя жыхары

Адной з прычын маштабнай паводкі стаў павялічаны скід вады з Ірыклінскага вадасховішча ў Арэнбурскай вобласьці Расеі, дзе ў выніку прарыву дзьвюх дамбаў затапіла шмат населеных пунктаў. 

Прэзыдэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што ў краіне склалася цяжкая сытуацыя зь вясновай паводкай, якую выклікала моцнае раставаньне сьнегу.

«Адбылася прыродная катастрофа, роўнай якой не было шмат гадоў. Магчыма, гэта найбольшае бедзтва сваімі маштабамі і наступствамі за апошнія больш як 80 гадоў», — заявіў Касым-Жамарт Такаеў.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце прэзыдэнта Казахстану, у дзесяці рэгіёнах праз паводку абвясьцілі рэжым надзвычайнай сытуацыі мясцовага маштабу. Урад стварыў рэспубліканскі штаб для ліквідацыі наступстваў.

Мясцовыя СМІ паведамілі, што празь вялікі ўзровень вады рух абмежавалі на 14 аўтамабільных дарогах дзяржаўнага значэньня ў 7 абласьцях. Улады праводзяць эвакуацыю грамадзян з раёнаў, дзе цалкам затапіла дамы.

Адной з прычын маштабнай паводкі стаў павялічаны скід вады з Ірыклінскага вадасховішча ў Арэнбурскай вобласьці Расеі, дзе ў выніку прарыву дзьвюх дамбаў затапіла шмат населеных пунктаў.

У Арэнбурскай вобласьці РФ ад паводкі цярпяць 77 населеных пунктаў. Пад вадой апынуліся больш за 10 тысяч жылых дамоў. Улады паведамілі, што празь вялікую ваду эвакуавалі больш за 6 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG