Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Арэнбурскай вобласьці Расеі ў выніку прарыву дамбы падтапіла больш за 2,5 тысячы дамоў, ёсьць загінулыя


Прарыў дамбы ў Орску (кадар зь відэа)
Прарыў дамбы ў Орску (кадар зь відэа)

У Орску Арэнбурскай вобласьці РФ прарвала дамбу. Агулам у рэгіёне ўжо падтопленыя 2556 жылых дамоў і 6886 прысядзібных участкаў у 102 населеных пунктах і 9 садова-агародніцкіх таварыствах, паведаміў урад вобласьці.

Зьяўляюцца паведамленьні пра загінулых. РІА «Новости» піша, што ў Орску пры патруляваньні знайшлі два целы. ТАСС са спасылкай на апэратыўныя службы паведамляе, што ў зоне затапленьня знайшлі трох загінулых. «Интерфакс» сьцьвярджае, што знайшлі два целы, але іх сьмерць не зьвязаная з падтапленьнямі.

У зону затапленьня, паводле ТАСС, патрапілі больш за чатыры тысячы дамоў і больш за 10 тысяч мясцовых жыхароў. У Арэнбургскай вобласьці эвакуявалі ўжо больш за 4,2 тысячы жыхароў, у тым ліку больш за тысячу дзяцей.

Праблемы з электразабесьпячэньнем у 12 населеных пунктах у 6 раёнах вобласьці. Перакрытыя дзясяткі мастоў і сотні дарог.

Мясцовыя ўлады заклікаюць тэрмінова эвакуявацца ўсіх мясцовых жыхароў. Мэр Орска Васіль Казупіца лічыць, што ўзровень вады ня зьнізіцца ў найбліжэйшыя дні, на гэта можа спатрэбіцца паўтара-два тыдні. Паводле яго, да раніцы 6 красавіка рака Урал паднялася да 9, 27 м пры небясьпечным узроўні ад 7 м.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG