Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне завялі справу супраць расейскай прапагандысткі Сіманьнян за заклікі да генацыду


У сьнежні 2022 году Ўладзімір Пуцін узнагародзіў Маргарыту Сіманьян ордэнам Пашаны
У сьнежні 2022 году Ўладзімір Пуцін узнагародзіў Маргарыту Сіманьян ордэнам Пашаны

Ёй пагражае пазбаўленьне волі ад 3 да 10 гадоў з або без канфіскацыі маёмасьці.

У Службе бясьпекі Ўкраіны (СБУ) паведамілі аб завяршэньні дакумэнтаваньня «новых злачынстваў расейскай прапагандысткі Маргарыты Сіманьян», якая заклікала да масавага забойства ўкраінскіх дзяцей. Як адзначаецца ў паведамленьні СБУ, адпаведныя заявы кіраўніца тэлеканалу Russia Today зрабіла ў сьнежні 2023 году.

«Апроч гэтага, расейская прапагандыстка неаднаразова агітавала за прадаўжэньне ракетна-бомбавых удараў па цывільнай інфраструктуры Ўкраіны. Фігурантка рэгулярна пашырае крамлёўскія наратывы ў выглядзе „аўтарскіх“ публікацый на ўласным Telegram-канале і ў эфірах расейскіх тэлеканалаў», — паведамілі ў СБУ.

Крымінальную справу супраць Маргарыты Сіманьнян завялі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу Ўкраіны — ⁠ч. 2 артыкулу 442 (генацыд), ⁠⁠ч. 2 артыкулу 110 (замах на тэрытарыяльную цэласнасьці), артыкулу 436 (прапаганда вайны), ⁠⁠ч. 3 артыкулу 436-2 (апраўданьне і прызнаньне правамернай узброеную агрэсію Расеі супраць Украіны, праслаўленьне яе ўдзельнікаў).

За такія злачынствы ва Ўкраіне прадугледжваецца пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі ад 3 да 10 гадоў з або без канфіскацыі маёмасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG