Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча прыпыніла дзеяньне Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе


Сьцяг Польшчы. Ілюстрацыйнае фота
Сьцяг Польшчы. Ілюстрацыйнае фота

Адпаведны закон падпісаў 28 сакавіка прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Польшча зь меркаваньняў бясьпекі і абароны прыпыніла на нявызначаны тэрміне дзеяньне Дамовы ДЗУСЭ на нявызначаны тэрмін.

«Як паказана ў абгрунтаваньні законапраекту, ва ўмовах агрэсіўных дзеяньняў Расейскай Фэдэрацыі, накіраваных на дэстабілізацыю міру і бясьпекі ў Эўропе, перш за ўсё поўнамаштабнай агрэсіі супраць Украіны, а таксама ў сувязі з дэнансацыяй Расеяй Дамовы, якая ўступіла ў сілу з 7 лістапада 2023 году, у той жа дзень аднагалосна была прынятая дэклярацыя аб намеры дзяржаў-сябраў NATO прыпыніць дзеяньне Дамовы.

Таму прымяненьне Дамовы неабходна зь меркаваньняў бясьпекі і абароны, а таксама інтарэсаў зьнешняй палітыкі Польшчы. Прыпыненьне дзеяньня Дамовы будзе азначаць, што Польшча, як і іншыя дзяржавы, якія вырашаць гэта зрабіць, фармальна застаючыся бокам гэтага пагадненьня, ня будзе абавязаная выконваць яго палажэньні», — гаворыцца ў паведамленьні канцылярыі польскага прэзыдэнта.

  • ДЗУСЭ падпісалі 19 лістапада 1990 году ў Парыжы.
  • У першапачатковым складзе краін-падпісантаў былі 16 дзяржаў — краін NATO (Бэльгія, Вялікая Брытанія, Гішпанія, Грэцыя, Данія, ЗША, Ісьляндыя, Італія, Канада, Люксэмбург, Нарвэгія, Нідэрлянды, Нямеччына, Партугалія, Турэччына і Францыя) і 6 дзяржаў-удзельніц Арганізацыі Варшаўскай дамовы (Баўгарыя, Вугоршчына, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславаччына) — для кожнага блёку былі вызначаныя максымальныя ўзроўні ўзбраеньняў і тэхнікі.
  • Аднак наступіў распад СССР, падзел ЧССР на дзьве краіны, аб’ядналася Нямеччына, Арганізацыю Варшаўскай дамовы распусьцілі. У выніку ўдзельнікамі ДЗУСЭ сталі ўжо 30 дзяржаў. Празь некалькі гадоў частка былых чальцоў Варшаўскай дамовы ўступіла ў NATO.
  • Пасьля стамбульскай адаптацыі дамоўленасьцяў у 1999 годзе ўдзельнікі ўвялі ліміт на разьмяшчэньне на тэрыторыі сувэрэнных дзяржаў баявой тэхнікі іншых краін.
  • Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін яшчэ ў 2007 годзе прыпыніў дзеяньне ДЗУСЭ, у 2015-м Расея перастала ўдзельнічаць у пасяджэньнях сумеснай кансультатыўнай групы, а 29 траўня 2023 году канчаткова дэнансавала Дамову.
  • Летась у верасьні зьявілася паведамленьне, што Беларусь хоча спыніць дзеяньне Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе (ДЗУСЭ) адносна Польшчы і Чэхіі. 31 жніўня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў красавіку Польшча паінфармавала аб рашэньні не выконваць Дамову аб звычайных узброеных сілах у Эўропе ў дачыненьні да Беларусі. Хоць гэтая дамова нібыта фактычна зьяўляецца апошнім міжнародным актам у сфэры кантролю над узбраеньнямі, які юрыдычна абавязвае краіну яго трымацца.
  • У кастрычніку 2023 году Беларусь прыпыніла дзеяньне дамовы ў дачыненьні да дзьвюх дзяржаў — Польшчы і Чэхіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG