Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рызе абвясьцілі ў вышук мясцовага жыхара, які паехаў у службовую выправу ў Беларусь і зьнік


Юрый Пельц. Архіўнае фота
Юрый Пельц. Архіўнае фота

Жыхар Рыгі Юрый Пельц паехаў у службовую паездку ў Беларусь і прапаў. Паліцыя аб'явіла мужчыну ў вышук.

Аб месцазнаходжаньні Пельца нічога не вядома з 20 сакавіка.

Паводе зьвестак паліцыі Рыгі, ён паехаў у камандзіроўку ў Беларусь і перастаў выходзіць на сувязь.

У сілавым ведамстве апублікавалі прыкметы зьніклага: рост каля 172 см, шэра-блакітныя вочы, валасы кароткія, мажны целасклад. У што ён быў апрануты, невядома. Па зьвестках рыскай паліцыі, ён мог быць у працоўнай вопратцы або джынсах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG