Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Марка Шагала


Марк Шагал
Марк Шагал

Падзеі і даты 28 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

28 сакавіка 1985 году ў Францыі памёр Марк Шагал, адзін з самых знакамітых ураджэнцаў Беларусі, таленавіты жывапісец і графік, яскравы прадстаўнік мастацкага авангарду ХХ стагодзьдзя. Пахаваны на гарадзкіх могілках у мястэчку Сэн-Поль-дэ-Ванс, непадалёк ад Ніцы.

Гэты дзень у гісторыі

1854 — Вялікая Брытанія і Францыя абвясьцілі вайну Расеі, пачатак Крымскай вайны.

Карціна Ўільяма Сімпсана з сэрыі аб Крымскай вайне
Карціна Ўільяма Сімпсана з сэрыі аб Крымскай вайне

1939 — войскі генэрала Франсіска Франка занялі Мадрыд, завяршылася грамадзянская вайна ў Гішпаніі.

Франсіска Франка
Франсіска Франка

1953 — «Берыеўская» амністыя. Тычылася толькі крымінальнікаў, вялізныя масы якіх выйшлі на волю. Гэта выклікала хвалю страйкаў, якія ў ГУЛАГу праводзілі палітычныя зьняволеныя.

1958 — створана Сталае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН.

1979 — адбылася адна з самых цяжкіх аварый у гісторыі ядзернай энэргетыкі — аварыя на АЭС Тры-Майл-Айлэнд, ЗША.

Атамная станцыя ў Тры-Майл-Айлэнд, ЗША, 1979
Атамная станцыя ў Тры-Майл-Айлэнд, ЗША, 1979

1989 — прыняў першых пасажыраў міжнародны аэрапорт «Менск-2».

2016 — у Кіеве адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка беларусам, якія загінулі за Ўкраіну, на Майдане падчас Рэвалюцыі Годнасьці ды ў зоне АТА — Міхаілу Жызьнеўскаму, Алесю Чаркашыну і Віталю Ціліжэнку.

Адкрыцьцё помніку беларусам, загінулым за Украіну, Кіеў, 28 сакавіка 2016
Адкрыцьцё помніку беларусам, загінулым за Украіну, Кіеў, 28 сакавіка 2016

2023 — арыштаваны Арцём Лябедзька, сын палітыка Анатоля Лябедзькі. Яго асудзілі на 3,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Арцём Лябедзька на судзе над ім
Арцём Лябедзька на судзе над ім

У гэты дзень нарадзіліся

1515Тарэса Авільская, гішпанская манахіня, каталіцкая сьвятая.

1919Вера Палтаран, беларуская пісьменьніца.

1925Інакенці Смактуноўскі (пры нараджэньні Смактуновіч), савецкі і расейскі актор беларускага паходжаньня, народны артыст СССР.

Інакенці Смактуноўскі ў ролі цара Фёдара ў спэктаклі «Цар Фёдар Іаанавіч», 1974
Інакенці Смактуноўскі ў ролі цара Фёдара ў спэктаклі «Цар Фёдар Іаанавіч», 1974

1928Зьбігнеў Бжэзінскі, амэрыканскі палітоляг, сацыёляг і дзяржаўны дзеяч.

1934Кастусь Цьвірка, беларускі паэт, перакладчык, фальклярыст.

1938Уладзімер Раговіч, беларускі харавы дырыжор, фальклярыст, пэдагог.

1940Уладзімер Мархель, беларускі літаратуразнаўца і паэт.

1941Фэлікс Гумен, беларускі мастак, акварэліст.

Фелікс Гумен, Зімовы Віцебск.
Фелікс Гумен, Зімовы Віцебск.

1982 Марыя Мартысевіч, пісьменьніца, перакладчыца.

У памяці

1556Зыгмунд Гербэрштайн, нямецкі барон, дыплямат, падарожнік, які ў сваёй працы «Запіскі пра Масковію» прывёў гісторыка-этнаграфічныя, палітычныя і культурныя зьвесткі ў тым ліку пра Беларусь і Літву.

1584 Іван IV, Жахлівы, расейскі цар, пры якім Маскоўскае княства неаднойчы ваявала зь Вялікім княствам Літоўскім.

Іван Жахлівы, партрэт Віктара Вясьняцова
Іван Жахлівы, партрэт Віктара Вясьняцова

1772Антоні Пшазьдзецкі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, уладальнік Заслаўя, меў тытул графа Заслаўскага.

1886 Уладзіслаў Борзабагаты, мэдык, кіраўнік паўстаньня 1863-64 у Наваградзкім павеце, мэмуарыст.

1900 Апалінар Гараўскі, мастак.

1911Марыя Косіч, фальклярыстка і пісьменьніца.

1943Сяргей Рахманінаў, расейскі і амэрыканскі кампазытар, дырыжор і піяніст.

Сяргей Рахманінаў
Сяргей Рахманінаў

1967 Аляксандар Ільінскі, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.

1985Марк Шагал, сусьветна вядомы мастак, ураджэнец Беларусі.

Марк Шагал. Брама могілак у Віцебску. 1917. Цэнтар Пампіду, Парыж
Марк Шагал. Брама могілак у Віцебску. 1917. Цэнтар Пампіду, Парыж

1989Вера Палтаран, пісьменьніца.

1995 — Чэслаў Найдзюк, беларускі грамадзкі дзяяч.

2022Алесь Барскі, паэт і літаратуразнавец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG