Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 115 гадоў з дня нараджэньня Валера Маракова


Валеры Маракоў
Валеры Маракоў

Падзеі 27 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

27 сакавіка — Міжнародны дзень тэатру, устаноўлены кангрэсам Міжнароднага інстытуту тэатру 60 гадоў таму.

Дзень у гісторыі

1918 — Рада БНР абвясьціла, што бярэ на сябе ўсю паўнату ўлады ў Беларусі.

1986 — роўна за месяц да чарнобыльскай аварыі газэта «Літаратурная Ўкраіна» надрукавала артыкул пра нізкую якасьць будаўніцтва Чарнобыльскай АЭС. Аўтарам была маладая журналістка з Прыпяці Любоў Кавалеўская.

1999 — адбыўся І зьезд беларусаў Расейскай Фэдэрацыі.

У гэты дзень нарадзіліся

1891Кляўдуш Дуж-Душэўскі, беларускі архітэктар, выдавец, журналіст, грамадзкі дзеяч, распрацаваў узор сьцяга БНР.

1909Валеры Маракоў, беларускі паэт і перакладчык. Ахвяра сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі. Калі ў 1936 годзе Валерыя Маракова арыштавалі, то сьледчыя зьдзіўляліся яго нязломнасьці. Ён не прызнаў сябе вінаватым і нікога ня выдаў.

1924Павал Урбан, беларускі гісторык, грамадзкі дзеяч.

1963Квэнтын Тарантына, амэрыканскі рэжысэр, сцэнарыст, актор і прадусар.

У памяці

1979 — памёр Рыгор Крушына, беларускі паэт.

2006 — памёр Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік-фантаст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG