Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віетнаме адправілі ў адстаўку прэзыдэнта краіны за дыскрэдытацыю партыі


Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Віетнам ў 2017 годзе. Архіўнае фота
Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Віетнам ў 2017 годзе. Архіўнае фота

Во Ван Тхыонг быў самым маладым кіраўніком Віетнаму.

Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Віетнама адправіў у адстаўку прэзыдэнта краіны Во Ван Тхыонга за парушэньні партыйнай дысцыпліны, якія выклікалі нэгатыўную рэакцыю грамадзкай думкі і паўплывалі на рэпутацыю партыі і ўлады.

Як паведаміла Віетнамскае інфармацыйнае агенцтва Во Ван Тхыонга звольнілі адразу з усіх пасад — прэзыдэнта, сябра Палітбюро і кіраўніка Рады нацыянальнай абароны і бясьпекі.

«Цалкам усьведамляючы сваю адказнасьць перад партыяй, дзяржавай і народам, ён падаў заяву аб адстаўцы з займаных пасад», — адзначаецца ў паведамленьні.

Ніякіх канкрэтных дэталяў аб прычынах адстаўкі не паведамляюць.

Нацыянальны сход Віетнама выбраў Во Ван Тхыонга прэзыдэнтам 2 сакавіка 2023 году, пасьля адстаўкі ягонага папярэдніка ў выніку карупцыйнага скандалу. Во Ван Тхыонг быў самым маладым кіраўніком Віетнаму.

Улады Беларусі пасьля ўвядзеньня міжнародных санкцый за фальсыфікацыю вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і падтрымку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну пачалі інтэнсыфікаваць сваю супрацу з краінамі Афрыкі і Азіі, сярод якіх і Віетнам.

У канцы 2023 году ўрады Рэспублікі Беларусь і Віетнаму падпісалі шэраг дамоў аб супрацы, у тым ліку аб узаемным скасаваньні візаў і аб перадачы асуджаных для далейшага адбываньня пакараньня.

Дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю і Віетнамам устаноўленыя 24 студзеня 1992 году. Беларускае гандлёвае прадстаўніцтва ў Ханоі было пераўтворана ў пасольства ў сьнежні 1997 году, віетнамская дыпмісія ў Менску адкрылася ў канцы 2003-га.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG