Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя: КНДР адправіла ў Расею каля 7000 кантэйнэраў з боепрыпасамі


Кім Чэн Ын і Ўладзімір Пуцін
Кім Чэн Ын і Ўладзімір Пуцін

З 2023 году Паўночная Карэя адправіла ў Расею каля 7 тысяч кантэйнэраў з боепрыпасамі і іншым вайсковым рыштункам.

Пра гэта паведаміў міністар абароны Паўднёвай Карэі Шын Вон Сік.

Паводле яго, для паставак зброі КНДР першапачаткова выкарыстоўвала караблі, але цяпер усё часьцей карыстаецца чыгункай. Шын Вон Сік заявіў, што Пхэньян, верагодна, атрымаў больш за 9 тысяч кантэйнэраў дапамогі ад Расеі ў абмен на вайсковую падтрымку.

Як адзначае тэлеканал Sky News, міністар абароны зрабіў такую заяву ўсяго празь некалькі гадзін пасьля таго, як паўднёвакарэйскія вайскоўцы заявілі, што КНДР запусьціла балістычныя ракеты малой далёкасьці ў бок Японскага мора.

ЗША і Паўднёвая Карэя раней абвінавачвалі КНДР у адпраўцы снарадаў і іншай вайсковай дапамогі Расеі падчас вайны ва Ўкраіне. І Расея, і КНДР гэтыя абвінавачаньні адмаўлялі.

У лютым газэта The New York Times паведаміла, што Расея ў абмен на боепрыпасы дазволіла КНДР атрымаць доступ да сусьветнай фінансавай сыстэмы, а таксама разблякавала частку паўночнакарэйскіх актываў, якія падпалі пад санкцыі ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG