Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень Сьвятога Патрыка


Людзі з колерамі ірляндзкага сьцяга
Людзі з колерамі ірляндзкага сьцяга

Падзеі і даты 17 сакавіка

У гэты дзень

1597 — Віцебск атрымаў гарадзкі герб: у блакітным полі выява Хрыста, пад якой чырвоны меч.

Герб Віцебску
Герб Віцебску

1861 — у Турыне абвяшчаецца стварэньне Італьянскага каралеўства.

1948 — Бэльгія, Вялікая Брытанія, Люксэмбург, Нідэрлянды i Францыя падпісалі Брусэльскі пакт, ствараючы абарончы Заходнеэўрапейскі саюз, які паклаў пачатак NATO.

1969 — Голда Мэір, дзяцінства якой прайшло ў Пінску, заступіла на пасаду прэм’ер-міністра Ізраілю.

1983 — у Купалаўскім парку ў Менску ўпершыню было наладжана Гуканьне вясны. З гэтага часу сьвяткаваньне стала штогадовым і масавым, што давала магчымасьць сумеснага збору патрыятычна настроеных людзей.

Гуканьне вясны, 1983 год
Гуканьне вясны, 1983 год

1991 — у СССР прайшоў рэфэрэндум па праекце новага саюзнага пагадненьня. У Беларусі за захаваньне Савецкага Саюзу былі аддадзеныя 82,7% галасоў (гэта самы вялікі адсотак пасьля Сярэдняй Азіі).

У гэты дзень нарадзіліся

461Патрык, каталіцкі сьвяты, заступнік Ірляндыі, дзень яго нараджэньня — дзяржаўнае сьвята ў Ірляндыі.

Звычайна ў гэты дзень праводзяцца парады, фестывалі, кейлі, іх удзельнікі носяць зялёную вопратку альбо трыліснікі.

1746 Ян Голанд, кампазытар. На запрашэньне князёў Радзівілаў Голанд прыбыў зь Нямеччыны ў Нясьвіж і стаў вядомым беларускім капэльмайстрам і кампазытарам.

1789Вінцэнт Бучынскі, прафэсар філязофіі Полацкай езуіцкай акадэміі, заснавальнік і рэдактар першага ў Беларусі літаратурна-навуковага часопіса «Полацкі штомесячнік», які пачаў выходзіць у 1818 годзе.

1808Сымон Канарскі, дзеяч вызвольнага руху 1830-х, удзельнік паўстаньня 1831 году.

1891Мацьвей Манізер, заслужаны савецкі скульптар, аўтар помніка Леніну, які быў усталяваны ў Менску перад Домам ураду ў 1933 годзе і, пераадліты ў 1945-м, стаіць дагэтуль.

1922Лявон Луцкевіч, грамадзка-палітычны і культурны дзеяч, вязень савецкіх канцлягераў, сын Антона Луцкевіча.

У памяці

1951Альбэрт Паўловіч, беларускі паэт і перакладчык. Пачаў друкавацца ў «Нашай Ніве» ў 1907 годзе. У яго доме ў Менску ў пачатку ХХ стагодзьдзя быў літаратурны салён, дзе зьбіраліся тагачасныя беларускія пісьменьнікі.

Альбэрт Паўловіч
Альбэрт Паўловіч

2005 Джордж Фрост Кэнан, амэрыканскі дыплямат і гісторык, аўтар стратэгіі стрымліваньня СССР.

Джордж Фрост Кэнан, 1947
Джордж Фрост Кэнан, 1947

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG