Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі каля вайсковага аэрадрому ўпаў транспартны самалёт


Вайскова-транспартны самалёт Іл-76. Ілюстрацыйнае фота
Вайскова-транспартны самалёт Іл-76. Ілюстрацыйнае фота

Відавочцы ў расейскім горадзе Іванаве паведамілі аб падзеньні самалёта ля вайсковага аэрадрому Паўночны.

Там базуюцца самалёты далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня А-50 і вайскова-транспартная авіяцыя.

На борце Іл-76 знаходзіліся восем чальцоў экіпажу і сем пасажыраў, заявілі ў Міністэрстве абароны РФ. У самалёта загарэўся рухавік.

У мясцовых сетках распаўсюджваецца відэа самалёта з падпаленым рухавіком, падобнага на расейскі вайскова-транспартны Іл-76. Сьцьвярджаецца, з спасылкай на перамовы апэратыўных службаў, што на месца выклікана будаўнічая тэхніка расчышчаць дарогу ратавальнікам.

«База» піша, што самалёт разьбіўся пры заходзе на пасадку, на борце былі больш за 10 чалавек. Выданьне Shot без спасылкі на крыніцу называе тое, што здарылася, аварыйнай пасадкай. Сьцьвярджаецца, што экіпаж адвёў самалёт у полымі ад жылых дамоў. У мясцовых суполках зьяўляліся відэа дыму над горадам.

Папярэдне вядома, што 12 чалавек загінулі пры крушэньні Іл-76 у Іванаўскай вобласьці. Пра гэта паведаміла крыніца 112.

Месца падзеньня самалёта ў раёне Паўночнага аэрадрома горада Іванава
Месца падзеньня самалёта ў раёне Паўночнага аэрадрома горада Іванава
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG