Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджанаму на 5,5 года пінчуку Рубцу дадалі 1,5 года калёніі ў новай крымінальнай справе


Алег Рубец. Архіўнае фота
Алег Рубец. Архіўнае фота

Фігуранта «пінскай справы» Алега Рубца абвінавацілі ў «злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі».

Чарговы суд над Алегам Рубцом пачаўся 27 лютага. Працэс вяла судзьдзя Сьвятлана Самусева. 7 сакавіка паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі») яна прызначыла Рубцу 1 год 6 месяцаў зьняволеньня, паведамляе «Вясна».

  • Алег Рубец скончыў ліцэй у Пінску і адпрацоўваў абавязковы тэрмін трактарыстам. Яго затрымалі 10 жніўня 2020 году за ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах у Пінску, пры затрыманьні моцна пабілі.
  • Суд прызначыў 5,5 года калёніі. У чэрвені 2022 году пакараньне ўзмацнілі і перавялі Алега з калёніі ў жодзінскую турму, дзе па некалькі месяцаў запар трымалі ў штрафным ізалятары. Праваабаронцы прызналі справу супраць яго палітычна матываванай.
  • Агулам у ШЫЗА за апошні год Алег правёў больш за 200 дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG