Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: фігурант «пінскай справы» Рубец ужо месяц у ШЫЗА, журналістаў Аляксандрава і Наважылава этапавалі ў калёніі


Алег Рубец
Алег Рубец

Агулам на сёньня праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязьнямі 1443 чалавекі. Аднак дакладная колькасьць людзей, якія знаходзяцца за кратамі з палітычных матываў, невядомая.

Палітвязьня Алега Рубца ўжо месяц трымаюць у ШЫЗА

Па рашэньні наваполацкай судзьдзі Вольгі Баліка палітзьняволенага пінчука Алега Рубца летась ў чэрвені перавялі на 3 гады ў сьледчую турму № 8 г. Жодзіна. Узмацненьне рэжыму Алегу ініцыявала адміністрацыя наваполацкай калёніі № 1. У лютым яго зьмясьцілі ў ШЫЗА на 40 дзён. Пасьля гэтага яго зьмясьцілі ў ПКТ, а таксама пазбавілі перадач, званкоў і спатканьняў.

Сёньня роўна 900 дзён як хлопец знаходзіцца за кратамі. Праваабаронцам стала вядома, што з 24 сьнежня яго зноў зьмясьцілі ў ШЫЗА.

Алега затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Пры затрыманьні хлопца моцна пабілі. 30 красавіка Рубцу прысудзілі 5,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Фігурантаў «справы БелаПАН» Аляксандрава і Наважылава этапавалі ў калёніі

Асуджаных у «справе БелаПАН» адправілі са сьледчых ізалятараў у калёніі для адбываньня прызначаных ім крымінальных тэрмінаў.

Па зьвестках BPN, мэдыямэнэджар Андрэй Аляксандраў, асуджаны на 14 гадоў калёніі узмоцненага рэжыму, знаходзіцца ў наваполацкай папраўчай калёніі № 1. У гэтай жа калёніі ўтрымліваюць былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыку, журналіста Свабоды Ігара Лосіка.

Былога дырэктара БелаПАН Дзьмітрыя Наважылава (6 гадоў калёніі ўмовах узмоцненага рэжыму) этапавалі ў ПК № 3 у пасёлку Віцьба Віцебскага раёну.

Пакуль невядома, куды накіравалі адбываць тэрміны дырэктара — галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну (4 гады калёніі агульнага рэжыму) і жонку Аляксандрава Ірыну Злобіну (9 гадоў агульнага рэжыму). Хутчэй за ўсё, у жаночую калёнію № 4 у Гомлі.

  • 27 студзеня былому намесьніку дырэктара БелаПАН Аляксандраву споўнілася 45 гадоў. У няволі ён сустрэне свой трэці дзень нараджэньня. Мэдыямэнэджар нарадзіўся ў расейскім Ніжнім Тагіле, але ягоныя маладыя гады прайшлі ў Наваполацку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG