Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армэнія спыняе працу расейскіх памежнікаў у Ерэванскім аэрапорце


У аэрапорце Звартноц, архіўнае фота
У аэрапорце Звартноц, архіўнае фота

Афіцыйны ліст даслалі расейскім прадстаўнікам.

Армэнія афіцыйна заявіла аб спыненьні працы расейскіх памежнікаў у аэрапорце Ерэвану.

Сакратар Рады бясьпекі Армэніі Армэн Грыгар’ян заявіў журналістам, што пазыцыя краіны заключаецца ў тым, што абслугоўваньнем аэрапорту павінны цалкам займацца памежныя войскі Армэніі. Пра гэта паведаміла дзяржаўнае агенцтва Armenpress.

Незадоўга да гэтага прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што якіх-небудзь рашэньняў аб вывадзе расейскіх памежнікаў з аэрапорту Звартноц не было.

У лютым улады Армэніі абвясьцілі пра замарозку членства рэспублікі ў АДКБ. Неўзабаве пасьля гэтага старшыня парлямэнту краіны Ален Сіманьян заклікаў вывесьці супрацоўнікаў памежнай службы ФСБ Расеі зь ерэванскага аэрапорту Звартноц. У МЗС Расеі заяву Сіманьяна назвалі прыкладам «недружалюбных паводзін».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG