Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьявіўся яшчэ адзін вытворца цыгарэт, два іншыя знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі


Вытворчасьць цырагэт. Архіўнае фота
Вытворчасьць цырагэт. Архіўнае фота

27 лютага польская мытня знайшла ў цягніку з угнаеньнямі на 1 млн даляраў беларускіх цыгарэт. Летась у Польшчы зафіксавалі рост кантрабанды цыгарэт зь Беларусі ў 12 разоў.

У Беларусі ўжо было аж тры тытунёвыя фабрыкі. Адна — добра вядомая Горадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», а яшчэ кампанія «Інтэр Табака», якая належыць набліжанаму да Лукашэнкі алігарху Аляксею Алексіну, што цяпер знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі, і фабрыка «Тытунь-Інвэст», якая належыць таксама падсанкцыйным бізнэсоўцам, набліжаным да Лукашэнкі — Паўлу Тапузідзісу і Віктару Пятровічу.

Паводле інфармацыі Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі, цяпер зьявіўся яшчэ адзін вытворца — ТАА «Сентоні Про». Яно вырабляе такія цыгарэты, як Kent, Vogue, Rothmans, Pall Mall, Lucky Strike.

Новая вытворчасьць зьявілася пасьля таго, як беларускія вытворцы цыгарэт трапілі пад міжнародныя санкцыі, у тым ліку ў сувязі са шматлікімі фактамі кантрабанды. Новы вытворца пакуль пад санкцыі ня трапіў. Знаходзіцца ён па адрасе Кальварыйская, 24, у тым жа будынку, што і адзін з гандлёвых цэнтраў «Карона» Тапузідзіса.

Аднак столькі цыгарэт на беларускім рынку ня трэба. Фабрыка «Нёман» выпускае каля 28,5 млрд штук цыгарэт за год і займае 72% беларускага рынку цыгарэт. Беларускія цыгарэты адпраўляліся на экспарт, часта кантрабандай.

Апошнім часам фіксуецца шмат кантрабанды беларускіх цыгарэт. 27 лютага польская мытня зайшла беларускіх цыгарэт на 1 млн даляраў у цягніку з угнаеньнямі. Новы ж вытворца, падобна, мае магчымасьць пачаць легальны экспарт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG