Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на выбарчых участках у школах прапануюць гарэлку і закуску зь вялікімі зьніжкамі. ФОТА


У менскай сярэдняй школы нумар 204 у буфэце за сьпіной гандляркі бачныя сьпіртовыя напоі
У менскай сярэдняй школы нумар 204 у буфэце за сьпіной гандляркі бачныя сьпіртовыя напоі

Вялікі асартымэнт напояў і закусак прапануюць выбарцам у адзіны дзень галасаваньня 25 лютага. Так было і раней.

Як паведамляе агенцтва «Мінск Навіны», у школьных буфэтах Менска падчас выбараў наладзілі гандаль рознымі прысмакамі па мінімальных коштах. Начальнік камбіната школьнага харчаваньня Маскоўскага раёна Вольга Капусьцінская заявіла:

«Частуем гасьцей рулядамі, паштэтам, курыцай, фаршыраванымі блінамі, бутэрбродамі з селядцом, чырвонай ікрой і стронгай. Ёсьць некалькі гатункаў шашлыка. На вячэру можна ўзяць рыбу, запечаную ў сыры, альбо філе з ананасам».

Цэны танныя: піражкі па 1 рублю, круасаны па 80 капеек, шашлык са сьвініны 3,5 рубля за 100 грам.

«У сярэдняй школе нумар 25 прылаўкі поўныя піражкоў і пірожных», — паведамляе журналіст дзяржаўнага анецтва. Да таго ж тут бясплатна выступаюць «музычныя калектывы».

Ёсьць і харчовы тавары зь вялікімі зьніжкамі — рапсавы алей, кансэрваваная кукуруза, беларускія яблыкі.

Буфэт на выбарчым участку ў Менску
Буфэт на выбарчым участку ў Менску

Дарослыя ахвотна ідуць у школьныя буфэты, бо ў звычайныя дні доступу да яго не маюць, кажа Капусьцінская.

Тут сёньня можна купіць піва, віно, гарэлку. На фота зь менскай сярэдняй школы нумар 204 у буфэце за сьпіной гандляркі бачныя сьпіртовыя напоі.

На закуску ў менскай школе 204 у буфэце знайшлі курыныя крылы і сьцёгны, шашлыкі з курынага філе, 20 найменьняў выпечкі, рулеты, дранікі.

На фота са школы 204, які зьмяшчае рэсурс, бачныя цэны. Пірожнае «колца» каштуе 63 капейкі, бутэрброд з сухой кілбасой па 1,5 рубля, са стронгай па 2,50, смажань па 2 рублі.

У буфэце менскай гімназіі нумар 4 не толькі багаты асартымэнт, але і бясплатная дэгустацыя. Выбаршчыкам прапаноўваюць пірожныя «кошык», снэкі, какосавыя пірожныя.

Буфэт на выбарчым участку ў Менску
Буфэт на выбарчым участку ў Менску

Што трэба ведаць пра Адзіны дзень галасаваньня – 2024

  • 25 лютага 2024 году ў Беларусі праходзіць так званы Адзіны дзень галасаваньня, у рамках якога выбіраюць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га скліканьня і дэпутатаў мясцовых саветаў 29-га скліканьня.
  • Пратаколы з камісій павінны паступіць у ЦВК не пазьней за 29 лютага.
  • Датэрміновае галасаваньне праходзіла з 20 па 24 лютага. ЦВК заявіла, што за 5 дзён датэрмінова прагаласавалі 41,71% грамадзян, якія ўключаныя ў сьпісы для галасаваньня.
  • Парог яўкі на гэтых выбарах адменены — яны адбудуцца пры любой колькасьці выбарнікаў. Незалежных назіральнікаў на выбарах няма, як і апазыцыйных кандыдатаў. Прозьвішчы сябраў выбарчых камісіі засакрэчаныя. На ўчастках узмацнілі ахову.
  • Перадвыбарная агітацыя праходзіла з 31 студзеня па 24 лютага, рэгістрацыя кандыдатаў — з 16 студзеня да 30 студзеня.
  • Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» падкрэсьлілі, што ў сувязі з рэпрэсіўнымі рызыкамі будзе працаваць экспэртная місія, а не «клясычнае» назіраньне, якое ажыцьцяўлялася падчас ранейшых кампаній.
  • Палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч лічыць, што Лукашэнка разглядае выбары як «ваенную апэрацыю». Ён упэўнены, што абсалютная большасьць як сярод прыхільнікаў, так і сярод праціўнікаў Лукашэнкі выдатна разумее, што ў сёньняшніх умовах гэта суцэльная імітацыя.
  • Улады вырашылі не запрашаць АБСЭ для назіраньня празь Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ). АБСЭ cкрытыкавала ўлады Беларусі за гэтую адмову.
  • Кіраўнік штабу місіі назіральнікаў ад СНД Леанід Анфімаў заявіў, што ў Вярхоўны суд падалі 6 скаргаў аб выбарах. Назіральнікі ад СНД прапанавалі іх лічыць «неабгрунтаванымі».
  • Выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу 8-га скліканьня адбудуцца 4 красавіка 2024 году. Вылучэньне кандыдатаў у члены СР мясцовымі саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі павінна адбыцца не пазьней за 21 сакавіка 2024-га.
  • Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазыцыі. Незалежных назіральнікаў на выбарах няма: Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (БДІПЧ АБСЭ) запрашэньня не атрымала.
  • На гэтых выбарах няма і апазыцыйных кандыдатаў — да выбараў дапусьцілі толькі ляяльных рэжыму кандыдатаў. Паводле кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі, усе 12 скаргаў на адмовы ў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты (у тым ліку 2 скаргі ў суды) адхілілі.
  • Па выніках датэрміновага галасаваньня ЦВК даў справаздачу аб рэкорднай яўцы выбарнікаў — 41,71%. Незалежныя назіральнікі называюць датэрміновае галасаваньне адным з мэханізмаў масавых фальсыфікацый.
  • З 1996 году незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG