Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Навальнага не пускаюць у морг Салехарда, дзе павінна знаходзіцца яго цела


Мэмарыял Навальнаму ў Бухарэсьце ля расейскай амбасады
Мэмарыял Навальнаму ў Бухарэсьце ля расейскай амбасады

З моманту, калі ўпраўленьне службы выкананьня пакараньняў Расеі па Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе паведаміла пра сьмерць Аляксея Навальнага, у Сьледчы камітэт Расеі накіравалі 46 464 запыты аб выдачы цела палітыка сваякам.

У морг Салехарда, дзе павінна знаходзіцца яго цела, не пускаюць маці і адвакатаў Аляксея Навальнага. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка палітыка Кіра Ярмыш.

«Рана раніцай у морг прыехала маці Аляксея з адвакатамі. Іх не пускаюць унутр. Аднаго з адвакатаў літаральна выштурхнулі. На пытаньне, ці знаходзіцца там цела Аляксея, супрацоўнікі не адказваюць», — напісала Ярмыш.

Расьсьледаваньне абставінаў гібелі Навальнага падоўжанае, колькі яно працягнецца, невядома, пра гэта маці палітыка паведамілі ў Сьледчым камітэце Расеі.

«Прычына сьмерці пакуль «нявызначаная». Хлусяць, губляюць час і нават не хаваюць гэтага», напісала прэс-сакратарка Навальнага Кіра Ярмыш.

Як адзначае «ОВД-Инфо», працэсуальная праверка Сьледчага камітэту па факце сьмерці Навальнага дазваляе адтэрмінаваць выдачу яго цела сваякам на 30 дзён. Калі завядуць крымінальную справу, труп могуць не аддаваць і даўжэй.

Раней «Медиазона» публікавала відэа з камэр відэаназіраньня, усталяваных на пераезьдзе паміж Лабытнанга і Салехардам, у ноч на 17 лютага камэры фіксавалі рух картэжа ФСІН па пераезьдзе. Па словах журналістаў, знойдзенае імі відэа сьведчыць аб тым, што цела Навальнага спэцыяльна хавалі ад сваякоў.

Больш за 46 тысяч чалавек накіравалі ўладам Расеі заклікі перадаць цела Навальнага сваякам

Пра гэта паведамляе расейскі праваабарончы сайт «ОВД-Инфо».

«Прадстаўнікі калёніі заяўляюць, што прычынай сьмерці палітыка зьяўляецца сындром раптоўнай сьмерці. Сьледчы камітэт па Салехардзе сьцьвярджае, што прычына ня выяўленая і праводзіцца паўторнае гісталягічнае дасьледаваньне, вынікі якога будуць толькі на наступным тыдні. Сваякі і паплечнікі палітыка лічаць, што такім чынам улады спрабуюць схаваць сапраўдную прычыну яго сьмерці», — паведамляецца на сайце праекту.

Праваабаронцы выступілі з ініцыятывай 17 лютага.

Маці Аляксея Навальнага ня толькі не дазваляюць атрымаць цела палітыка, але і не паказваюць труп. У моргу Салехарда жанчыне сказалі, што цела ў іх нібыта няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG