Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўнага сьвятара з Рагачова арыштавалі за падпіскі пасьля вяртаньня з Італіі


Рагачоў, ілюстрацыйнае фота.
Рагачоў, ілюстрацыйнае фота.

У пачатку лютага, пасьля вяртаньня з паездкі ў Італію, быў затрыманы сьвятар Ігар Кавальчук, былы настаяцель парафіі Усьпеньня Сьвятой Багародзіцы аграгарадка Гарадзец.

Я піша «Хрысьціянская візія», тэлефоне сьвятара былі знойдзеныя падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы, на яго быў складзены пратакол паводле артыкулу 19.11 КаАП Беларусі.

Сьвятара асудзілі да адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 15 сутак.

Парафія ў аграгарадку Гарадзец уваходзіць у Рагачоўскае благачыньне Гомельскай япархіі.

22 лістапада 2023 году стала вядома пра затрыманьне ў Берасьці ксяндза Вячаслава Пялінака.

16 лістапада затрымалі пробашча касьцёла сьвятога Язэпа ў Валожыне Генрыха Акалатовіча.

Рэпрэсіі супраць рэлігійных дзеячоў, арганізацый і памятак у Беларусі

  • Вядома пра некалькі дзясяткаў сьвятароў і пастараў сярод каталікоў, праваслаўных і пратэстантаў, якіх затрымлівалі пасьля пратэстаў 2020 году. Толькі за 2022 год іх было ня менш за 24. На некалькі чалавек завялі крымінальныя справы.
  • Як расказаў Свабодзе айцец Георгі Рой, шмат хто з праваслаўных сьвятароў прайшоў праз прафіляктычныя гутаркі перад кіраўніцтвам БПЦ (япіскапам або сакратаром япіскапа) або перад чыноўнікамі ў справах рэлігіі. Выклікаюць тых, хто крытыкаваў улады Беларусі, пісаў сваю думку ў інтэрнэце, выказваўся ў падтрымку Ўкраіны ў вайне.
  • Празь перасьлед зь Беларусі ў Польшчу выехалі вядомы каталіцкі сьвятар і блогер ксёндз Вячаслаў Барок з Расонаў, ксёндз Дзьмітры Прыступа зь Ляхавічаў, ксёндз Андрэй Вашчук зь Віцебску, які правёў месяц на «сутках» у 2022 годзе.
  • Увосень 2022 году закрылі для любых наведваньняў Чырвоны касьцёл у Менску, ня толькі адзін з галоўных цэнтраў каталіцкага жыцьця, але і візытоўку гораду для турыстаў. Прычынай улады назвалі начны пажар у будынку. Нядаўна ў Менгарвыканкаме сказалі, што працы ў будынку пачнуцца толькі ў першым квартале 2024 году, і «пасьля іх завяршэньня будзе прынятае рашэньне аб аднаўленьні дзейнасьці касьцёла».
  • у 2023 годзе, 20 чэрвеня, экскаватарамі разбурылі будынак пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» ў Менску. Менскі суд ліквідаваў рэлігійную грамаду хрысьціянаў поўнага эвангельля «Новае жыцьцё», а інфармацыйную прадукцыю царквы прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі.
  • У 2022 годзе ўлады закрылі школу ў каталіцкім Хрысьціянскім сацыяльным цэнтры ў Менску.
  • Улады Беларусі зьнішчалі крыжы ў менскіх Курапатах, месцы масавых расстрэлаў і пахаваньняў у 1930-х гадах. Дагэтуль рэгулярна хтосьці псуе там крыжы, а вінаватых не знаходзяць. Акты вандалізму рабіліся і ў дачыненьні да крыжоў і стэндаў у «віцебскіх Курапатах», у вёсцы Хайсы. Праваахоўныя органы таксама не знайшлі вінаватых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG