Дзень у гісторыі
19 лютага 1989 году адбыўся мітынг на стадыёне «Дынама» ў Менску. У ім узялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек. Мітынг стаў першым дазволеным мітынгам у БССР пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Мітынг арганізавалі аргкамітэта БНФ і Канфедэрацыя беларускіх суполак (на той момант каля 100 моладзевых нацыянальна-дэмакратычных арганізацый).
Таксама ў гэты дзень
1236 — папа Рыгор IX абвясьціў першы крыжовы паход супраць літоўцаў.
1855 — францускі матэматык і астраном Урбэн Левэр’е паказаў у Парыскай акадэміі навук першую ў сьвеце мапу надворʼя — прагноз надворʼя для Эўропы на раніцу таго ж дня.
1861 — абвешчаны маніфэст аб скасаваньні прыгоннага права ў Расейскай імпэрыі.
1878 — Томас Эдысан запатэнтаваў фанограф.
1910 — Арганізаваная першая беларуская вечарынка ў Горадні.
1911 — Заснаваная Менская гарадзкая бібліятэка.
1918 — Выканкам і СНК Заходняй вобласьці і фронту выехалі зь Менску ў Смаленск. Выканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьезду ў загадзе № 1 абвясьціў, што «ўзяў уладу ў свае рукі».
1918 — Віленская беларуская рада прыняла пастанову, паводле якой сувязь паміж Расеяй і Беларусьсю абвяшчалася парванай.
1954 — прыняты Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР аб перадачы Крымскай вобласьці са складу РСФСР у склад Украінскай ССР.
У гэты дзень нарадзіліся
1473 — Мікалай Капэрнік, польскі астраном і матэматык, стваральнік геліяцэнтрычнай мадэлі Сусьвету.
1864 — Вячаслаў Адамовіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.
1901 — Сяргей Бусел, беларускі грамадскі дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстання.
1887 — Янка Пазьняк, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст, палітык, дзед палітыка Зянона Пазьняка.
1890 — Казімер Сваяк, беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзеяч, паэт.
1908 — Станіслаў Шушкевіч, беларускі паэт, бацька старшыні Вярхоўнага Савету РБ Станіслава Шушкевіча.
У памяці
1951 — Андрэ Жыд, францускі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1952 — Кнут Гамсун, нарвэскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1979— Янка Геніюш — мэдык, вязень ГУЛАГу, муж паэткі Ларысы Геніюш.
2016 — Умбэрта Эка, італьянскі пісьменьнік.