Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў абвясьціў літаратурны конкурс да 100-годзьдзя Васіля Быкава. Прыз — выданьне кнігі.
Да ўдзелу запрашаюць маладых аўтараў і аўтарак да 35 гадоў, якія працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі. Мова твораў — беларуская, тэматыка не абмежаваная.
Каб паўдзельнічаць у конкурсе, трэба даслаць рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx (.doc) на адрас: bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыць анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.
Аб’ём рукапісу не абмяжоўваецца.
Заяўкі на конкурс можна падаваць да 1 чэрвеня 2024 году.
Падсумаваньне вынікаў і абвяшчэньне пераможцаў адбудзецца 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава. Пераможцы ў якасьці прыза атрымаюць магчымасьць выдаць сваю кнігу.
Сёлета ў лютым конкурс рукапісаў для маладых літаратараў таксама абвясьціў фэстываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Конкурс праводзяць у трох намінацыях: творы для дзяцей і падлеткаў; нон-фікшн і дакумэнтальная проза; дэтэктыў, фантастыка, прыгоды, фэнтэзі. Прыз у кожнай намінацыі — выданьне рукапісу-пераможцы папяровай кнігай.
Пра ўмовы конкурсу можна пачытаць тут, дэдлайн — 18 лютага 2024 году.