Улады заблякавалі доступ да сайту devby.io. Пры спробе зайсьці на партал карыстальнік бачыць паведамленьне аб абмежаваньні доступу да старонкі.
Рэдакцыя адзначыла, што пакуль ня ведае, з чым зьвязанае блякаваньне.
«Мы зрабілі запыт у Мінінфарм, каб даведацца прычыну. Чакаем», — напісала рэдакцыя devby.io.
Сайту, які працуе з 2008 году і пераважна піша пра сучасныя тэхналёгіі, няма ў сьпісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў», які рэгулярна абнаўляецца сілавікамі.