Пра гэта ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала СТВ паведаміў кіраўнік штабу місіі назіральнікаў ад СНД Леанід Анфімаў, піша Reform.by.
Паводле Анфімава, яны «больш носяць тэндэнцыйны характар».
«Больш даецца нават ня скарга, а ацэнка дзейнага выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і парадку вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты. Але я на яе, каб быў на месцы пракуратуры (яны, напэўна, адкажуць), і адказваць бы ня стаў», — заявіў ён.
На яго думку, гэтая выбарчая кампанія праходзіць «вельмі спакойна».
«Добра, у разы зьменшылася колькасьць скаргаў. У Вярхоўны суд паступіла ўсяго 6 заяваў. Мы падрабязна разьбіралі гэтыя заявы, яны не зусім абгрунтаваныя, і цалкам заканамерна, што ў іх задавальненьні было адмоўлена заяўнікам», — сказаў ён.
Анфімаў паведаміў, што ў місію назіральнікаў ад СНД зарэгістравалі 186 чалавек.
«Хоць мы раней анансавалі, што будзе недзе 150 чалавек. Гэтая лічба ўжо даўно перавышаная, таму што, сапраўды, такую непадробную цікавасьць у краін СНД выклікаюць гэтыя выбары ў Беларусі. Напэўна, людзі хочуць на ўласныя вочы пераканацца, наколькі спакойна ў нас у краіне жывецца простаму грамадзяніну», — мяркуе Анфімаў.
Нагадаем, Адзіны дзень галасаваньня зьбіраюцца правесьці 25 лютага, па вынікаў яго будуць вызначаны склады мясцовых саветаў і Палаты прадстаўнікоў. Сьвятлана Ціханоўская назвала Адзіны дзень галасаваньня «бязвыбарамі» і заклікала беларусаў ня ўдзельнічаць у рэжымных мерапрыемствах.