У звароце адзначаецца, што агульная колькасьць палітзьняволеных у Беларусі дасягнула лічбы амаль у 1500 чалавек, пры гэтым «праваабаронцам вядома, што рэальная колькасьць такіх людзей у Беларусі значна большая».
У СІЗА, калёніях і на «хіміях» знаходзіцца яшчэ шмат людзей, затрыманых ці асуджаных па палітычных матывах — аднак, па розных прычынах, праваабаронцам нічога невядома пра гэтых людзей, адзначаецца ў звароце. «Калі вам вядомыя такія людзі, калі ласка, пішыце праваабаронцам», — заклікае цэнтар «Вясна».
Праваабаронцы таксама зьвяртаюцца да былых вязьняў: «Многія з вас за кратамі перасякаліся ці доўга час знаходзіліся разам з фігурантамі палітычных спраў, пра якіх нічога невядома іншым. Калі ласка, распавядзіце пра іх праваабаронцам».
«Не маўчыце пра рэпрэсіі — дапамажыце паказаць сьвету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі», заклікаюць праваабаронцы.