Дата дня
10 лютага 1938 году расстралялі беларускага пісьменьніка Максіма Гарэцкага.
Таксама ў гэты дзень
1921 — у складзе Наркамату асьветы БССР стварылі Навукова-тэрміналягічную камісію, каб распрацоўваць тэрміналёгію на беларускай мове.
1927 — у Менску пачаўся Другі ўсебеларускі краязнаўчы зьезд.
1940 — адбыўся першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі. 50 тысяч чалавек вывезьлі ў Сыбір і Казахстан.
1962 — адзін з найбольш славутых абменаў шпіёнамі паміж ЗША і СССР: зьбіты над СССР у 1961-м пілёт амэрыканскага шпіёнскага самалёта U2 Фрэнсыс Гэры Паўэрс быў абменены на савецкага шпіёна Ўільяма Фішара, якога ў 1957-м амэрыканцы засудзілі на 30 гадоў турмы. Гісторыя легла ў аснову сцэнараў мастацкіх фільмаў «Мёртвы сэзон» (СССР, 1968) і «Мост шпіёнаў» (ЗША, 2015).
У гэты дзень нарадзіліся
1868 — Карусь Каганец, беларускі пісьменьнік, мастак, графік, скульптар і мовазнавец.
1882 — Францішак Умястоўскі, празаік, паэт („Дзядзька Пранук“), грамадзкі дзяяч. Загінуў у Катыні.
1883 — Станіслаў Булак-Балаховіч, вайсковец і палітычны дзяяч.
1890 — Барыс Пастарнак, расейскі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1958 году.
1898 — Бэртальт Брэхт, нямецкі пісьменьнік.
1903 — Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
1943 — Міхась Тычына, беларускі літаратуразнаўца.
У памяці
1452 — Сьвідрыгайла, сын Альгерда, малодшы брат Ягайлы.
1837 — Аляксандар Пушкін, расейскі паэт і пісьменьнік.
1891 — Соф’я Кавалеўская, матэматык беларускага паходжаньня.
1980 — Браніслаў Ржэўскі, літаратуразнаўца, пэдагог, удзельнік антысавецкіх пратэстаў 1950-х, палітычны вязень.
1909 — Эдвард Паўловіч, мэмуарыст, мастак, асьветнік.