Даты дня
1852 — у Менску прайшла прэм’ера першай беларускай опэры «Ідылія». Музыку да п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча напісаў кампазытар Станіслаў Манюшка.
1913 — у Вільні Беларускі музычна-драматычны гурток упершыню паставіў камэдыю Янкі Купалы «Паўлінка».
Таксама ў гэты дзень
1519 — Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу «Юдыт».
1570 — заснаваны Віленскі езуіцкі калегіюм, які ў 1578 годзе прывілеем караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя быў пераўтвораны ў акадэмію, а ў 1803 годзе ва ўнівэрсытэт.
1667 — адбылося падпісаньне Андрусаўскага замірэньня паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітаю, згодна зь якім апошняя страціла смаленскія землі і левабярэжную Ўкраіну.
1904 — японская эскадра адмірала Тога атакавала расейскую эскадру на ўнутраным рэйдзе Порт-Артура, пачатак расейска-японскай вайны.
1991 — праведзены рэфэрэндум аб незалежнасьці Літвы ад СССР. За аднаўленьне незалежнасьці прагаласавалі каля трох чвэрцяў зарэгістраваных выбарнікаў, яўка перавысіла 80%.
У гэты дзень нарадзіліся
1907 — Іван Булыгін, беларускі навуковец-фізіёляг, акадэмік, заслужаны дзяяч навукі Беларусі.
1930 — Валянцін Тарас, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, удзельнік партызанскага руху падчас Другой сусьветнай вайны.
1946 — Эдуард Зарыцкі, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі.
1959 — Віктар Шалкевіч, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн.
1960 — Міхась Казлоўскі, беларускі краязнаўца, грамадзкі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец.
1973 — Сьвятлана Багінская, беларуская гімнастка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка сьвету і Эўропы, шматразовая чэмпіёнка СССР.
У гэты дзень памерлі
1881 — Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік.
1991 — Тамара Цулукідзэ, акторка, пісьменьніца й перакладчыца, вязень ГУЛАГу.
1991 — Аркадзь Мігдал, савецкі фізык-тэарэтык, акадэмік, ураджэнец Беларусі.