Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі затрымалі жыхара Полацку за камэнтар на адрас памерлага начальніка аршанскай міліцыі


Сілавікі затрымалі жыхара Полацку за камэнтары пра памерлага начальніка Аршанскага РУУС. Відэа зь ім апублікаваў адзін зь мясцовых праўладных тэлеграм-каналаў.

На відэа жыхара Полацку затрымліваюць сама меней трое АМАПаўцаў, побач стаяць яшчэ двое супрацоўнікаў ДАІ. Пры затрыманьні сілавікі паклалі мужчыну тварам у сьнег.

На «пакаяльным» відэа сілавікоў мужчына кажа, што браў удзел у акцыях пратэсту ў Менску ў 2020 годзе, публікаваў у сацсетках «экстрэмісцкія матэрыялы», а таксама «ў сувязі зь нядаўнімі падзеямі абразіў гонар і годнасьць памерлага начальніка Аршанскага РУУС».

Па якім артыкуле абвінавачваюць мужчыну і што зь ім цяпер — невядома.

Начальнік Аршанскага РУУС Сяргей Барвянкоў «раптоўна памёр» 4 лютага на 49-м годзе жыцьця. Ён усё жыцьцё праслужыў у міліцыі. Пачынаў з участковага, потым некаторы час узначальваў талачынскую міліцыю. А некалькі гадоў таму перайшоў у Воршу. Менавіта пад ягоным кіраўніцтвам тут адбываліся палітычныя рэпрэсіі ў 2020 годзе і пазьней. Тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі» публікаваў ягонае фота.

Барвянкоў быў дэпутатам райсавету.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG