Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У караля Вялікай Брытаніі Карла III знайшлі рак


Кароль Вялікай Брытаніі Карл ІІІ
Кароль Вялікай Брытаніі Карл ІІІ

Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на Букінгемскі палац.

На час лячэньня манарх працягне выконваць цырыманіяльныя абавязкі, але ўстрымаецца ад публічных мерапрыемстваў.

Як сказана ў заяве палаца, кароль «застаецца настроеным пазытыўна што да свайго лячэньня і зь нецярплівасьцю чакае вяртаньня да ўсіх сваіх публічных абавязкаў у поўным аб’ёме».

Прадстаўнік караля не раскрыў тып раку, на які той хворы, але падкрэсьліў, што гэта ня рак прастаты.

На мінулым тыдні кароль выпісаўся са шпіталя пасьля хірургічнай апэрацыі ў сувязі з павялічанай прастатай. У палацы гэтую паталёгію называлі бясьпечнай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG