Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: супраць Вікторыі Кульшы зноў ініцыявалі справу за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»


Вікторыя Кульша. Архіўнае фота
Вікторыя Кульша. Архіўнае фота

Станам на 5 лютага беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 1413 чалавек. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітычных зьняволеных можа быць большай.

Палітзьняволеную Вікторыю Кульшу двойчы за мінулы год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК («злоснае непадпарадкаваньне законным патрабаваньням адміністрацыі калёніі»). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зьняволеньня на дадатак да трох з паловай гадоў калёніі, паведамляе «Вясна».

Паводле праваабаронцаў, Вікторыя больш за месяц знаходзіцца ў ПКТ, але Новы год сустрэла ў штрафным ізалятары. Цяпер стала вядома, што адміністрацыя жаночай калёніі № 24 ініцыявала ўзбуджэньне супраць палітзьняволенай ужо трэцяй крымінальнай справы па арт. 411 КК. Падрабязнасьці пакуль невядомыя.

Раней у калёніі адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, а таксама цягаў яе па камэры. Праз галадоўкі ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG