Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША беларуса абвінавацілі ў кібэзлачынстве і адмываньні грошай


Біткойн. Ілюстрацыйнае фота
Біткойн. Ілюстрацыйнае фота

42-гадоваму грамадзяніну Беларусі і Кіпра Аляксандру Кліменку выставілі абвінавачаньне ў «злачыннай змове з мэтай адмываньня грошай і вядзеньні неліцэнзаванага бізнэсу ў аказаньні грашовых паслуг».

Пра гэта паведаміла 1 лютага Міністэрства юстыцыі ЗША. Аляксандра Кліменку арыштавалі ў Латвіі 21 сьнежня 2023 году на запыт ЗША, яго ўжо выдалі амэрыканскаму боку. Беларусу пагражае да 25 гадоў пазбаўленьня волі.

Сьцьвярджаецца, што з 2011 па ліпень 2017 году Кліменка разам з грамадзянінам Расеі Аляксандрам Віньнікам і іншымі асобамі нібыта кантраляваў біржу лічбавых валют BTC-e, а таксама, як мяркуецца, кампанію ў аказаньні тэхналягічных паслуг Soft-FX і фінансавую кампанію FX Open.

Паведамляецца, што BTC-e была буйной структурай, якая займалася «кібэрзлачыньнасьцю і адмываньнем грошай у інтэрнэце», дазваляла сваім карыстальнікам «гандляваць біткоінам з высокім узроўнем ананімнасьці». Арганізацыя «стварыла кліенцкую базу, якая ў значнай ступені залежыць ад злачыннай дзейнасьці. Гэтая база, «меркавана, выкарыстоўвалася для садзейнічаньня злачынствам, пачынаючы ад кампутарных узломаў і заканчваючы махлярствам, крадзяжом асабістых даных, схемамі вяртаньня падаткаў, дзяржаўнай карупцыяй і незаконным абаротам наркотыкаў».

BTC-e і яе апэратары для рэалізацыі сваіх схемаў, верагодна, выкарыстоўвалі ў тым ліку сэрверы, разьмешчаныя ў ЗША. Яны «былі арандаваныя і абслугоўваліся Кліменкам і кампаніяй Soft-FX».

Паводле інфармацыі bits.media, біржа ВТС-е мае расейскія карані.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG