Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы сталі фігурантамі буйной справы аб кібэрмахлярстве ў Польшчы


Супрацоўнікі Цэнтральнага ўпраўленьня барацьбы з кібэрзлачыннасьцю затрымліваюць фігурантаў справы аб кібэрмахлярстве ў Польшчы
Супрацоўнікі Цэнтральнага ўпраўленьня барацьбы з кібэрзлачыннасьцю затрымліваюць фігурантаў справы аб кібэрмахлярстве ў Польшчы

У Польшчы затрымалі 21 чалавек за кібэрмахлярства. Сярод затрыманых — грамадзяне Беларусі і Ўкраіны, паведаміла Цэнтральнае ўпраўленьне барацьбы з кібэрзлачыннасьцю (СBZC).

Затрыманьні праводзілі на тэрыторыі 10 ваяводзтваў Польшчы 8–10 студзеня 2024 году.

«Зламысьнікі масава рассылалі SMS-паведамленьні з інфармацыяй аб неабходнасьці даплаты за пасылку, адпраўленьне ці рахунак за электраэнэргію. У паведамленьнях зьмяшчаліся спасылкі, якія перанакіроўвалі ахвяр на сайты, якія імітуюць інтэрнэт-парталы электроннага банкінгу», — гаворыцца ў заяве CBZC.

Адзначаецца, што кібэрзлачынцы, сярод якіх былі грамадзяне Беларусі і Ўкраіны (іхная роля ў парушэньні закону не канкрэтызуецца), адправілі фальшывыя тэкставыя паведамленьні і падманулі звыш 800 чалавек на суму больш як 2,5 мільёна злотых (звыш 600 тысяч даляраў).

Падчас ператрусаў, якія прайшлі на 23 аб’ектах, польскія сілавікі канфіскавалі рэчавыя доказы, у тым ліку банкаўскія дакумэнты, плацежныя карты, тэлефоны, кампутары, носьбіты інфармацыі.

Фігурантам выставілі абвінавачаньні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, крадзяжы з банкаўскіх рахункаў, кампутарным махлярстве, адмываньні грошай. Пяцёра затрыманых узялі пад варту па рашэньні суду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG