Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 2 лютага: дэпутата з Заслаўя абвінавацілі ў фінансаваньні «экстрэмізму»; затрымалі лекара з ЛАДЭ


 Андрэй Брэмшміт
Андрэй Брэмшміт

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

38-гадовага Андрэя Брэмшміта, дэпутата гарадзкога савету ў Заслаўі, будуць судзіць паводле артыкулаў аб фінансаваньні тэрарыстычнай дзейнасьці і дзейнасьці «экстрэмісцкага» фармаваньня (артыкулы 290-1 і 361-2 КК), піша «Наша ніва».

Разгляд справы Брэмшміта ў Менскім гарадзкім судзе пачнецца 14 лютага.

Як піша выданьне, Андрэй Брэмшміт да затрыманьня быў дырэктарам будаўнічай фірмы «Альфабудснаб». А таксама быў дэпутатам мясцовага савету ў Заслаўі. У 2019 годзе ён быў у складзе выбарчай камісіі падчас выбараў у парламэнт.

Паводле інфармацыі «Нашай нівы», яшчэ ў канцы траўня 2023 году Брэмшміт езьдзіў у Літву. У чатах ён пісаў, за які час прайшоў мяжу і што хутка зьбіраецца назад у Беларусь. Пэўна, неўзабаве пасьля вяртаньня яго затрымалі.

Затрымалі лекара з мэдцэнтра ЛАДЭ

Сілавікі затрымалі ўрача анестэзіёлага-рэаніматолага прыватнага мэдцэнтра ЛАДЭ. Відэа з мужчынам апублікавана ў праўладным тэлеграм-канале. Затрыманы распавёў, што яго імя Цімур, ён жыве ў Берасьці. На яго склалі пратакол па распаўсюджваньні «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 КаАП). У тэлефоне лекара знайшлі грашовы перавод у тэлеграм-канал «Нехта».

У 2022 годзе яго затрымлівалі па артыкуле аб парушэньні парадку або правядзеньні масавых мерапрыемстваў (артыкул 24.23 КаАП).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG