Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 1 лютага: затрымалі яшчэ адну жонку палітвязьня 


Сілавікі. Архіўнае фота
Сілавікі. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.

У Магілёве затрымалі жонку палітвязьня Максіма Сергеенкі Алесю. Па папярэдняй інфармацыі, яна ў СІЗА, піша праваабарончы рэсурс MAYDAYMog.

У Алесі дзеці 3 і 16 гадоў. Яе муж Максім — палітвязень, які ў красавіку 2021 года атрымаў ад Круглянскага раённага суду вырак у 3 гады зьняволеньня.

Яго прызналі вінаватым у тым, што ён разам зь іншымі фігурантамі «справы лялек» «вырабілі шэсьць роставых лялек з цынічнымі надпісамі і выявамі вышэйшых службовых асоб, разьмясьцілі іх на пуцеправодах паблізу вёсак Вільчыцы і Любуж, сфатаграфавалі і распаўсюдзілі здымкі ў сеціве».

Па дадзеных MAYDAY, Максім павінен вызваліцца прыкладна празь месяц. Лёс непаўналетніх дзяцей сям’і невядомы.

24 студзеня жонку палітвязьня Міколы Статкевіча Марыну Адамовіч арыштавалі на 15 дзён. Пра затрыманьне Марыны Адамовіч стала вядома 23 студзеня, калі сілавікі прыйшлі больш як у 200 сем'яў палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG