Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Літвы падтрымаў прапанову ўзмацніць жорсткасьць праверкі беларусаў на мяжы


Літоўска-беларуская мяжа. Архіўнае фота
Літоўска-беларуская мяжа. Архіўнае фота

Беларусаў, якія ўяжджаюць у Літву па шэнгенскай візе, пры неабходнасці будуць правяраць дадаткова, як цяпер грамадзян Расеі.

31 студзеня ўрад Літвы ўхваліў прапанову яшчэ на адзін год працягнуць абмежаваньні супраць грамадзян Расеі і ўзмацніць жорсткасьць праверкі грамадзян Беларусі, якія прыбываюць у Літву, піша сайт Delfi.

«У выпадках перасячэньня мяжы грамадзянамі Рэспублікі Беларусь па шэнгенскай візе супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы абавязаныя дадаткова ацаніць рызыкі і пры неабходнасьці правесьці больш дэталёвую праверку», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекту.

У дакумэнце таксама прапануецца ўдакладніць, што абмежавальная мера будзе распаўсюджвацца на юрыдычных асоб, бэнэфіцыярамі якіх зьяўляюцца грамадзяне Расеі, незалежна ад таго, ці маюць яны часовы або сталы дазвол на жыхарства ў Літве.

Законапраект таксама накіраваны на абмежаваньне права юрыдычных асоб на набыцьцё нерухомасьці пасьля ацэнкі таго, ці зьяўляецца грамадзянін Расеі бэнэфіцыярам канкрэтнай юрыдычнай асобы ў адпаведнасьці з Законам аб супрацьдзеяньні адмываньню грошай і фінансаваньню тэрарызму.

Сьцьвярджаецца, што рэалізацыі абмежавальных захадаў будзе садзейнічаць Інфармацыйная сыстэма ўдзельнікаў юрыдычных асоб, якая зьбірае зьвесткі пра бэнэфіцыяраў юрыдычных асоб. Абмежавальныя захады для грамадзян Расеі прадоўжаныя да 2 траўня 2025 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG