Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Літвы прапануе працягнуць абмежаваньні для беларусаў і расейцаў


Пратэст беларусаў Вільні, Літва. 20 красавіка 2023 году
Пратэст беларусаў Вільні, Літва. 20 красавіка 2023 году

Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе працягнуць на год дзейныя да траўня абмежаваньні для грамадзян Расеі і Беларусі, для апошніх парадак узмацніць, але не прыраўноўваць іх да расейцаў цалкам, піша LRT.

У выпадках, калі грамадзяне Беларусі прыяжджаюць у Літву па шэнгенскай візе, прапануецца праводзіць дадатковую ацэнку рызыкі, каб вызначыць, якую пагрозу іх прыбыцьцё ўяўляе для грамадзкага парадку, унутранай бясьпекі, здароўя насельніцтва ці міжнародных адносін.

Літоўскія памежнікі таксама будуць прымаць рашэньне аб далейшай праверцы грамадзяніна Беларусі на другой лініі кантролю ў пунктах пропуску (для грамадзян Расеі такая індывідуальная дадатковая паглыбленая праверка рызык праводзіцца ўжо).

Выдача візаў як расейцам, так і беларусам цяпер абмежаваная.

Некаторыя выключэньні зробленыя для сямейнікаў грамадзян Літвы або іншых краін Эўразьвязу (ЭЗ), чальцоў экіпажаў міжнародных грузавых і пасажырскіх транспартных суднаў, якія прыбываюць на гуманітарных падставах, і іх сямейнікаў.

Летась Сейм прыняў закон аб абмежавальных мерах для грамадзян Расеі і Беларусі, аднак для апошніх былі ўведзеныя меншыя абмежаваньні. Цяпер абмежаваньні дзейнічаюць да 2 траўня.

«Вайна, распачатая Расеяй супраць Украіны 24 лютага 2022 году, усё яшчэ працягваецца, і прычыны, па якіх быў прыняты гэты закон, ня зьніклі. Дзеяньні Расеі аказваюць значны нэгатыўны ўплыў на бясьпеку ня толькі членаў Эўразьвязу і NATO, але і на бясьпеку Эўропы ў цэлым», — сьцьвярджаюць у МЗС Літвы.

У суправаджальным лісьце таксама зазначаецца, што ў сувязі з прадастаўленай літоўскімі спэцслужбамі інфармацыяй пра рост актыўнасьці спэцслужбаў Беларусі на прадмет выкарыстаньня сваіх грамадзян у Літве ў якасьці прыкрыцьця сваёй дзейнасьці прапануецца ўвесьці ў дачыненьні да беларускіх грамадзян пэўныя абмежавальныя меры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG