Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу зьбіты дрон упаў на завод «Неўскі мазут», улады адмаўляюць пашкоджаньні


Вынікі ўдару дрона ў склад інтэрнэт-крамы Wildberries у Санкт-Пецярбургу
Вынікі ўдару дрона ў склад інтэрнэт-крамы Wildberries у Санкт-Пецярбургу

Дрон над Санкт-Пецярбургам зьбілі з зэнітна-ракетнага комплексу С-400 «Трыюмф».

У Санкт-Пецярбургу жыхары прачнуліся раніцай ад гучных выбухаў.

Як паведаміла мясцовае выданьне fontanka.ru, гукі, падобныя на гром, пачулі адразу ў некалькіх раёнах паўночнай сталіцы Расеі.

У Міністэрстве абароны Расеі заявілі, што дзяжурныя сродкі супрацьпаветранай абароны зьбілі ўкраінскі дрон над тэрыторыяй Пскоўскай вобласьці.

Выданьне fontanka.ru апублікавала шэраг відэазапісаў, на якіх можна пабачыць наступствы выбуховай хвалі і пабачыць вялікі пажар. Сьцьвярджаюць, што зьбіты ўкраінскі дрон упаў на завод «Неўскі мазут», дзе загарэліся цыстэрны з палівам.

«Пацярпелых няма. Шкоды маёмасьці не было», — працытавала выданьне прадстаўніка адміністрацыі Санкт-Пецярбурга.

Пазьней зьявілася паведамленьне, што дрон над Санкт-Пецярбургам зьбілі з зэнітна-ракетнага комплексу С-400 «Трыюмф».

Праз выбухі ўлады на дзьве гадзіны спынялі працу аэрапорту «Пулкава». Цяпер ён працуе ў штатным рэжыме.

Гэта другі выпадак зьбіцьця дрона ў Ленінградзкай вобласьці. 13 студзеня ў Санкт-Пецярбургу ў выніку удару бесьпілётніка загарэўся склад інтэрнэт-крамы Wildberries.

Міністэрства абароны Ўкраіны афіцыйна не камэнтавала гэтых інцыдэнтаў. У той жа час украінскія СМІ паведамлялі са спасылкай на свае крыніцы ў вайсковай выведцы, што гэта былі апэрацыі Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG