Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска вярнулася з-за мяжы праз «камісію па вяртаньні», яе будуць судзіць


Генпракурор Андрэй Швед кіруе камісіяй па вяртаньні
Генпракурор Андрэй Швед кіруе камісіяй па вяртаньні

Гэта ня першы выпадак калі судзяць тых, хто вырашыў вярнуцца праз так званую «камісію па вяртаньні».

Як піша «Вясна», прапагандысты апублікавалі інтэрвію з Тацянай Собаль. Яна вярнулася на радзіму праз «камісію па вяртаньні».

Жанчына ў інтэрвію прапагандысцкаму тэлеканалу расказала пра кепскае жыцьцё ў Польшчы і выказала шкадаваньне, што ўдзельнічала ў пратэстах.

Нягледзячы на гэта, яе чакае суд за ўдзел у пратэстах. Цяпер яна на волі пад закладам. Гэта ня першы такі выпадак.

У судзе Маскоўскага раёну Берасьця на адзін год калёніі за абразу Лукашэнкі асудзілі 30-гадовага Ігара Неміровіча.

Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», справу Неміровіча за фота з «абразьлівым надпісам» у Instagram разглядалі проста ў берасьцейскім СІЗА. Пры гэтым у пастанове суду напісана, што працэс «праходзіў у адкрытым рэжыме».

Берасьцеец вярнуўся ў Беларусь праз зварот у «камісію па вяртаньні», але гэта ня выратавала яго ад перасьледу.

Што вядома пра камісію

Камісія была створаная ўказам Лукашэнкі 6 лютага 2023 году і прадугледжвае, што звароты грамадзянаў могуць быць накіраваныя да 31 сьнежня 2023 году.

  • Генпракуратура запусьціла адмысловы сайт. Як паведамлялася, тыя, хто зьвернецца ў камісію, павінны растлумачыць, чаму яны асьцерагаюцца вярнуцца, а таксама раскаяцца, публічна выбачыцца і пакрыць прычыненую шкоду.
  • У траўні паведамлялася, што камісія пачала таксама разглядаць і «магчымасьць вяртаньня да прафэсійнай дзейнасьці асобных спартоўцаў на запыт адпаведных фэдэрацыяў».
  • У красавіку генпракурор Андрэй Швед заявіў, што за два месяцы камісія па вяртаньні атрымала 56 заяваў, аднак у ліпені «Кібэрпартызаны» паведамілі, што ў камісію паступіла толькі 16 заяваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG