Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва забараніла непрацоўныя паездкі ў Беларусь вайскоўцам і дзяржаўным службоўцам


У Літве ўвялі афіцыйную забарону на непрацоўныя паездкі ў Беларусь, Расею і Кітай для вайскоўцаў, дзяржаўных службоўцаў і асобаў, якія маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі.

Адпаведную пастанову 24 студзеня зацьвердзілі на пасяджэньні літоўскага ўраду, паведамляе BNS.

У пастанове вызначаны і пералік выпадкаў, калі могуць выдаць дазвол на непрацоўную паездку ў Беларусь: у выпадку цяжкага стану ці сьмерці блізкіх сваякоў і мужа або жонкі, для рэалізацыі правоў і абавязкаў бацькоў і апекуноў, вырашэньня маёмасных пытаньняў.

Як адзначылі ў Мінабароны Літвы, сьпіс гэтых краінаў быў складзены пасьля ацэнкі пагрозаў нацыянальнай бясьпецы Літвы і яе грамадзянам, у тым ліку праз шпіянаж спэцслужбаў.

У канцы 2023 году Сейм Літвы прыняў закон аб забароне выезду для вайскоўцаў у недружалюбныя краіны і даручыў ураду вызначыць сьпіс такіх дзяржаваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG