Як паведамляе «Віцебская Вясна», судзьдзя вырашыла, што шляхам «публічнага ажыцьцяўленьня званка» Барыс Казельскі «правёў несанкцыянаванае пікетаваньне без дазволу Наваполацкага гарвыканкаму, выказваючы свае грамадзка-палітычныя, асабістыя і іншыя інтарэсы». Паводле арт. 24.23 КаАП яму прысудзілі 15 сутак.
У судзе Барыс Казельскі не аспрэчваў, што гэтая фраза сапраўды была сказана, а памкненьне патэлефанаваць у міліцыю патлумачыў тым, што ў той дзень быў нападпітку. Барыса Казельскага затрымалі праз 4 дні пасьля тэлефанаваньня і празь дзень адпусьцілі. Гэты тэрмін суд залічыў у час 15-дзённага арышту.