Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь – адна з трох краін, на якія прыпадае траціна зьняволеных у сьвеце журналістаў, – CPJ


Акцыя салідарнасьці са зьняволенымі беларускімі журналістамі, Вільня, травень 2023
Акцыя салідарнасьці са зьняволенымі беларускімі журналістамі, Вільня, травень 2023

Беларусь на трэцім месцы ў сьвеце па колькасьці зьняволеных журналістаў, гаворыцца ў штогадовай справаздачы праваабарончай арганізацыі Камітэт абароны журналістаў (CPJ).

На тры краіны прыпадае больш як траціна зьняволеных у сьвеце журналістаў. Паводле зьвестак CPJ па стане на 1 сьнежня 2023 году, у сьвеце за кратамі было 320 журналістаў: зь іх 44 у Кітаі, 43 – у М'янме (былой Бірме) і 28 — у Беларусі. Далей у сьпісе Расея (22) і Віетнам (19).

Пры гэтым насельніцтва Кітаю — 1,4 мільярда чалавек, Мʼянмы — каля 55 мільёнаў, Беларусі — каля 9 мільёнаў, Расеі — каля 145 мільёнаў, Віетнаму — каля 100 мільёнаў. Такім чынам, па колькасьці зьняволеных журналістаў на душу насельніцтва Беларусь мае найгоршы паказьнік у сьвеце.

У справаздачы CPJ адзначаецца, што ўпершыню сярод лідэраў па колькасьці зьняволеных журналістаў апынуўся Ізраіль — там па стане на 1 сьнежня 2023 году было 17 зьняволеных журналістаў. Паводле аўтараў справаздачы, гэтая лічба спароджаная практыкай адміністрацыйных затрыманьняў на акупаваным Заходнім беразе ракі Ярдан, і гэтая практыка ўзмацнілася ў часе баявых дзеяньняў у сэктары Газа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG